Навіны Навіны Беларусі

Губарэвіч: Выбарцы падтрымліваюць тых, хто дапамагае вырашаць лакальныя праблемы

Губарэвіч: Выбарцы падтрымліваюць тых, хто дапамагае вырашаць лакальныя праблемы

966 Праглядаў Мінск
Каманда старшыні Руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча працягвае выбарчую кампанію на пікетах на 107 «Усходняй» акрузе.

«Людзі за 25 год стаміліся ад адсутнасці сапраўдных выбараў, не вераць у чарговую выбачую кампанію, не вераць, што ў парламенце будуць прадстаўленыя дэпутаты, якія будуць адстойваць іх інтарэсы», — сказаў Юрый Губарэвіч сайту Pyx.by.

Сітуацыя, па ягоных словах, кардынальна мяняецца, калі на акрузе вядзецца праца па вырашэнню мясцовых праблемаў. Збор подпісаў праходзіць зусім па-іншаму: жыхары дзякуюць за дапамогу і гатовыя падтрымаць сваім подпісам вылучэнне ў кандыдаты.

Нагадаем, што Губарэвіч дапамагаў адразу некалькім групам жыхароў на сваёй акрузе: тым, што змагаліся з ушчыльняльнай забудовай і пабудовай семі парковак кварталаў Сурганава-Чорнага-Коласа («Сямі паркінгаў»), і тым, якія змагаліся з пабудовай у двары дамоў на вуліцы Талбухіна бізнес-цэнтра.

На перадвыбарчых пікетах працягваецца рашэнне гэтых праблемаў. Ідзе збор подпісаў з патрабаваннем да Мінгарвыканама даць дакладную інфармацыю па плануемай забудове і ПДП кварталаў «Сямі паркінгаў» і тэхніка-эканамічных паказчыкаў аб’екта, які будуецца у дварах на Талбухіна.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары 2019

Апошнія навіны