Навіны Навіны Беларусі

«Веды пра тое, як уплываць на развіццё рэгіёну»: у Маладзечне прайшла школа рэгіянальнага лідарства Руху

«Веды пра тое, як уплываць на развіццё рэгіёну»: у Маладзечне прайшла школа рэгіянальнага лідарства Руху

1343 праглядаў Маладзечна
Сябры і прыхільнікі Руху «За Свабоду» з Мінскай вобласці прынялі ўдзел ў чарговай Школе рэгіянальнага лідарства.

«Грамадства паступова мяняецца, людзі становяцца больш актыўнымі ў вырашэнні лакальных праблем. Пры гэтым, мясцовая ўлада не абіраецца і не прадстаўляе інтарэсы насельніцтва, таму грамадзянам прыходзіцца разлічваць на ўласныя сілы і аб’ядноўвацца для вырашэння лакальных праблем і прасоўвання сваіх інтарэсаў», — адзначыў арганізатар Школы, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Віктар Янчурэвіч.

Падчас рэгіянальных трэнінгаў, дадаў ён, «мы даем веды, як праз легальныя метады ўдзелу у прыняцці рашэнняў уплываць на развіццё рэгіёну, дамагацца уліку інтарэсаў мясцовых жыхаі напрацоўваць лідарскі патэнцыял».

«Дзякуючы гэтай сустрэчы, удзельнікі атрымалі новыя веды, абнавілі старыя. Мы змаглі абмяняцца вопытам: паслухалі актывістаў, атрымалі магчымасць выказацца», — адзначыў сябра мінскай абласной рады Руху «За Свабоду» Ілля Дабратвор.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны