Ілля Дабратвор пацікавіўся ў выбарчай камісіі, ці не паўторыцца мінулагодні інцыдэнт, калі прыйшоўшаму на выбарчы участак з сям’ёй Дабратвору, старшыня камісіі разам з падначаленымі забаранілі зрабіць фота з дачкой на памяць. І задаў тры асноўных пытанні, адзначыўшы, што ў суседніх з нашай краінай дзяржавах ўсе тры дзеянні дазволеныя.
1) Ці мае выбаршчык права фатаграфаваць сябе, падчас наведвання выбарчага ўчастка?
2) Ці мае выбаршчык права фатаграфаваць выдадзены яму бюлетэнь?
3) Ці мае выбаршчык права фатаграфаваць членаў сваёй сям’і падчас наведвання выбарчага ўчастка?
На што Лідзія Ярмошына адказала: «Пытанні адносна таго, ці мае права выбаршчык на ўчастку для галасавання фатаграфаваць сябе, членаў сваёй сям’і, а таксама выдадзены яму бюлетэнь выбарчым заканадаўствам не ўрэгуляваныя, але па метадычных пасобіях ЦВК забеспячэнне парадку ў памяшканні для галасавання ўскладзена на старшыню ўчастковай камісіі, а яго распараджэнні, аддадзеныя ў межах кампетэнцыi, абавязковыя для выканання ўсімі прысутнымі ў памяшканні. Таму ў падобных сітуацыях здымкі магчымыя толькі з папярэдняга дазволу старшыні ўчастковай камісіі».
Пры гэтым старшыня ЦВК дадала, што «ў шэрагу краін (Вялікабрытаніі, Германіі, Літве, Канадзе, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы фота- і відэаздымкі ў памяшканні для галасавання не дазваляюцца».
Нагадаем, што падчас Мясцовых выбараў 2018 году са скандальнага выбарчага ўчастку ў школе № 201 г. Мінска, дзе адбываліся фальсіфікацыі па схеме
Зірнуць відэа: https://www.youtube.com/watch?v=resJWsCRsxs