Навіны Навіны Беларусі

Рух «За Свабоду» правядзе канферэнцыю для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты

Рух «За Свабоду» правядзе канферэнцыю для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты

773 праглядаў Мінск
Рада арганізацыі прыняла рашэнне звярнуцца да нормаў Канстытуцыі, якая дазваляе вылучаць кандыдатаў у дэпутаты не толькі партыям і працоўным калектывам, але і грамадскім аб’яднанням.

Пытанне было разгледжанае сёння на пасяджэнні Рады з прапановы сябра кіруючага органа Рамана Кісляка.

У прыватнасці, ён нагадаў пра нормы арт. 69 Канстытуцыі: «Права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты належыць грамадскім аб’яднанням, працоўным калектывам і грамадзянам у адпаведнасці з законам». Пры гэтым у Выбарчым кодэксе грамадскія аб’яднанні не згадваюцца.

«ПАГА «Рух» За Свабоду «можа вылучыць кандыдатаў у дэпутаты ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, але Выбарчы кодэкс гэта не прадугледжвае! Хутчэй за ўсё, ЦК па выбарах не зарэгіструе гэтых кандыдатаў. Але мы на ўзроўні краіны падымем пытанне аб выконванні Канстытуцыі», — падкрэсліў Кісляк.

Пасля абмеркавання Рада Руху «За Свабоду» прыняла рашэнне пра правядзенне 28 верасня канферэнцыі з мэтай вылучэння кандыдатаў у дэпутаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў.

«Ва ўмовах, калі больш за 20 гадоў існуе негалосная забарона на рэгістрацыю новых палітычных партый, мы можам атрымаць і нечаканых саюзнікаў, не толькі сярод аргкамітэтаў па іх стварэнню, але і ў праўладнай „Белай Русі“. Хто ведае, магчыма, нашая ініцыятыва прывядзе да зменаў у выбарчае заканадаўства ці ўрэшце размарозіць сітуацыю з нерэгістрацыяй партый», — пракаментаваў рашэнне старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны