Навіны Навіны Беларусі

Сябры Руху «За Свабоду» наведалі Катынь

Сябры Руху «За Свабоду» наведалі Катынь

1435 Праглядаў Катынь
У агульнаеўрапейскі дзень памяці ахвяраў нацызма і сталінізма сябры Руху «За Свабоду» наведалі Катынь.
Разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, запалілі знічкі, прыгадалі жаўнераў, растраляных у 1940 годзе, і польскіх палітыкаў, якія загінулі ў авіякатастрофе.

«Рух “За Свабоду” арганізуе выправы ў Катынь кожны год. І беларусы, якія прыязджаюць, знаходзяць у спісах растраляных жаўнераў прозвішчы жыхароў беларускіх мястэчак. Таму ў нас таксама ёсць адказнасць за гэтае месца», - адзначыла адна з арганізатараў паездкі, сябра Рады Руху «За Свабоду» Вольга Быкоўская.

«Мы наведалі Катынь, дзе растраляныя тысячы польскіх афіцэраў, якія не здрадзілі сваёй прысязе і за гэта фактычна і растраляныя», - адзначыў удзельнік паездкі, сябра Рады Руху «За Свабоду» Арцём Лява.

Упершыню трапіў у Катынь шклоўскі каардынатар Руху Зміцер Антончык. Ён адзначыў, што мемарыял яго ўразіў. «Менавіта тут можна адчуць трагедыю, якая склалася для беларускага народа пад час сталінскіх рэпрэсіяў», - падкрэсліў актывіст арганізацыі.

«Традыцыі наведвання месцаў пахавання бязвінна забітых пад Смаленскам, ўжо больш за дзесяць гадоў. Але, нажаль, мы кожны раз не можам з упэўненасцю сказаць, што тыя жахлівыя падзеі назаўсёды застануцца выключна напамінам гісторыі і ніколі не паўторацца зноў», - пракаментаваў старшыня Руху Юрый Губарэвіч.

Відэа і фота Арцёма Лявы

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны