Навіны Навіны Беларусі

У Баранавічах прайшла Школа рэгіянальнага лідарства

У Баранавічах прайшла Школа рэгіянальнага лідарства

1278 Праглядаў Баранавічы
Актывісты Руху «За Свабоду» Брэсцкай вобласці сабраліся ў Баранавічах, каб даведацца новае пра працу з мясцовымі супольнасцямі, сацыяльнымі сеткамі і палітычнымі кампаніямі.

«Мэта рэгіянальных лідарскіх курсаў Руху „За Свабоду“ даць новыя веды і азнаёміць з методыкамі працы з лакальнымі пратэстнымі групамі, якія стыхійна ўзнікаюць па ўсёй Беларусі», — распавёў старшыня Руху Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, перад усім гэта рэакцыя на праблемы з экалогіяй і годнымі ўмовамі пражывання.

«Усё гэта вынік неразумных дзеянняў сённяшняй улады, як на цэнтральным, там і мясцовым узроўні, якая за столькі гадоў адсутнасці сапраўдных выбараў прызвычаілася, што не нясе адказнасці перад грамадствам, таму можа прымаць рашэнні ва ўласных інтарэсах або набліжанага бізнесу, але не клапоцячыся пра меркаванне людзей», — адзначыў Губарэвіч.

Наша задача ў гэтых варунках, дадаў палітык, зрабіць так, каб актывісты Руху «За Свабоду» былі на чале гэтых пратэстных выступаў і дапамагалі прадстаўнікам мясцовых супольнасцяў у змаганні за свае правы. «Такім чынам сябры арганізацыі будуць набываць аўтарытэт і падтрымку ў беларускім грамадстве», — заключыў лідар Руху.

Станоўча ацаніў праграму заняткаў і зацікаўленасць удзельнікаў брэсцкі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Юрый Казакевіч. Па ягоных словах, у праграме былі праца з сацсеткамі і мясцовымі супольнасцямі, а таксама юрыдычныя аспекты правядзення палітычных кампаніяў.

«Упэўнены, што гэта ўсё спатрэбіцца актывістамі Руху ў паўсядзённай працы і пад час парламенцкай кампаніі», — заключыў Казакевіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны