Навіны Навіны Беларусі

У 100% выбарчых камісіяў вылучаныя прадстаўнікі Руху «За Свабоду»

У 100% выбарчых камісіяў вылучаныя прадстаўнікі Руху «За Свабоду»

1497 Праглядаў
Сёння Рух «За Свабоду» распачаў дастаўку пратаколаў на 110 вылучэнцаў у акруговыя і 7 ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, фармаванне якіх адбудзецца ў пачатку наступнага тыдня.

Нават без зменаў у выбарчым заканадаўстве ва ўладаў ёсць магчымасці правесці празрыстыя і дэмакратычныя выбары. Дзеля гэтага трэба найперш гарантаваць роўнае прадстаўніцтва ўсім палітычным суб'ектам.

Фармаванне камісій, як тых, што падлічваюць галасы, так і тых, якія прымаюць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў і зацвярджаюць вынікі выбараў, павінна адбывацца з удзелам апазіцыі. Ужо тое, як будуць сфармаваныя акруговыя выбарчыя камісіі, шмат у чым перадвызначыць далейшую хаду кампаніі. Менавіта пра гэта казаў учора на сустрэчы з прадстаўнікамі місіі БДІПЧ АБСЕ старшыня Руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч.

У часе парламенцкай кампаніі 2016 года, Рух “За Свабоду“ вылучыў 48 прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій. І ніводны з іх не прайшоў праз сіта адбору мясцовай вертыкалі.

Тыдзень таму Юрый Губарэвіч атрымаў ліст ад Лідзіі Ярмошынай. У сувязі з “нязначным прадстаўніцтвам“ вылучэнцаў Руху, Цэнтрвыбаркам адмаўляе Руху "За Свабоду" ў праве з'явіцца ў статыстычнай справаздачнасці на старонках іх сайта.

"Я перакананы, што прычына тут іншая. Схаваўшы колькасць вылучаных Рухам прадстаўнікоў у камісіі за графой “Іншыя грамадскія аб'яднанні“, Цэнтрвыбаркам спадзяецца, што яму не давядзецца тлумачыць міжнародным назіральнікам, чаму ад праўладных арганізацый у камісіі трапляюць 100% вылучэнцаў, а ад незалежных блізка нуля", - заявіў Юрый Губарэвіч.

Засталося дачакацца 2 верасня, каб даведадца пра вынікі фармавання камісій, але стаўкі можна рабіць ўжо зараз.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары 2019

Апошнія навіны