Навіны Навіны Беларусі

Першая сесія «Сілы жанчынаў» прайшла ў Мінску

Першая сесія «Сілы жанчынаў» прайшла ў Мінску

1820 Праглядаў Мінск
Рух «За Свабоду» арганізаваў у Мінску Школу лідарства «Сіла жанчынаў». Сярод удзельніцаў будучыя кандыдаткі на парламецкай кампаніі і мясцовыя лідаркі.

Гэтая Школа, адзначаюць арганізатары, — унікальная магчымасць павысіць кваліфікацыю і паглыбіць прафесійныя кампетэнцыі, развіць лідарскія якасці, стаць больш эфектыўнымі, упэўненымі, пераканаўчымі і паспяховымі. І нарэшце, рэалізаваць амбіцыйныя задумы на карысць Беларусі.

«Рух „За Свабоду“ — арганізацыя, якая заяўляе пра сваю прыхільнасць еўрапейскім каштоўнасцям, адпаведна, для нас адной з галоўных каштоўнасцяў з’яўляецца роўнасць, адсутнасць падзелу ў стаўленні да людзей», — заявіў старшыня арганізацыі Юрый Губарэвіч.

Лідар Руху «За Свабоду» крытычна ацаніў такі падыход, як кваціраванне, але прапанаваў пашыраць у арганізацыі магчымасць атрымання ведаў, кампетэнцыяў, якія дазволяць жанчынам паспяхова выступаць на выбарах у межах арганізацыі і выбарчых кампаніяў.

«Мне заўсёды не ставала жанчынаў у палітыцы і я заўсёды бачыла, што за кожным мужчынам, які стаў прэзідэнтам, які стаў парламентарыям, стаяць вельмі моцныя жанчыны. Яны ў прынцыпе маглі спакойна быць на гэтым месцы. Але ў нас гэта не прынята. У нас прынята быць жанчынай-намеснікам ва ўсіх сэнсах гэтага слова: вырашаць большасць канцэптуальных, ідэйных, дапамагальных пытанняў за спінай і такім чынам дапамагаць», — распавяла арганізатар Школы Валярына Кустава.

Па яе словах, у яе вельмі вялікія надзеі і спадзяванні на кожную з удзельніцаў. «Я распрацоўвала гэты курс як для сябе. Ён унікальны тым, што тут выступаюць такія спікеры, якія закранаюць усе сферы, у якіх не стае развіцця жанчынам-лідарам у Беларусі», — дадала Кустава.

На першай сесіі Школы, якая ішла два дні, удзельніцы навучыліся піяру і камунікацыі з медыя, прааналізавалі выбарчую кампанію 2016 і жанчынаў-кандыдатак, падвысілі ўзровень кампетэнцыяў, неабходных палітычным і грамадскім лідаркам: камунікацыйных, прыняцці рашэнняў, узаемадзеянні ў камандзе, кіраванні канфліктамі — навучыліся кіраваць голасам і вакальным выступам.

Наступная сесія пройдзе 24-25 жніўня. Чакаецца навучанне мастацтву прамоваў, праца з аўдыторыяй, уменне адпавядаць дрэс-коду і асновам пратакола, мастацтва кіравання рэпутацыяй і ўяўленнем і г.д.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны