Навіны Навіны Беларусі

Правацэнтрысты вылучаць 90 кандыдатаў на выбарах

Правацэнтрысты вылучаць 90 кандыдатаў на выбарах

1640 Праглядаў
Як адзначыў старшыня руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, у папярэдніх спісах прыблізна 90 чалавек, з якімі цяпер узгадняюць акругі. Паводле яго слоў, спіс, магчыма, будзе пашырацца, кандыдаты будуць вылучацца як адзіным спісам ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, так і праз збор подпісаў.

Губарэвіч адзначыў, што парадак дня гэтай выбарчай кампаніі прыкметна зрушыўся з палітычных пытанняў на сацыяльна-эканамічныя. Штабы кандыдатаў будуць выкладаць інтарэсы мясцовых супольнасцяў.

Наша задача — за актыўную частку парламенцкай кампаніі сфарміраваць каманду пераменаў, каб у кожным горадзе быў чалавек, які прайшоў кампанію, якому давяраюць, каб надалей сканцэнтраваць нашыя намаганні па ўсёй Беларусі дзеля рэальнай барацьбы на прэзідэнцкіх выбарах. За гэтыя тры гады сфера барацьбы паміж беларускімі ўладамі і актыўнымі прадстаўнікамі грамадства моцна зрушылася ў тэму сацыяльна-эканамічных правоў: права на спрыяльнае экалагічнае асяроддзе, на спрыяльныя ўмовы пражывання”, — лічыць ён.

Выбары ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання пройдуць 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў — 17 лістапада 2019 года.

Крыніцы: БелаПан, reform.by

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Правацэнтрысцкая кааліцыя

Апошнія навіны