Навіны Навіны Беларусі

Пад Лідай на Дзень незалежнасці ўшанавалі памяць паўстанцаў

Пад Лідай на Дзень незалежнасці ўшанавалі памяць паўстанцаў

1655 Праглядаў Ліда Бярозаўка
Малітвай у паўстанцкай капліцы, асвяшчэннем новага крыжа на месцы пахавання, выступамі каля магілаў паўстанцаў і адкрыццём тэматычнай выставы адзначылі на Лідчыне Дзень незалежнасці. Асноўным арганізатарам мерапрыемстваў быў гродзенскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Вітольд Ашурак.

Мерапрыемствы пачаліся з малітвы, якую правёў ксёндз Андрэй Радзевіч з Бярозаўкі. «Мясцовыя жыхары кажуць, што капліца, дзе мы зараз, памятае часы паўстання 1863-1864 гадоў, — адзначыў святар. — Гэтая імша за тых, хто загінуў за сваю Радзіму, аддаў сваё жыццё за гэта. Мы молімся, каб Бог дараваў ім нябёсы».

Працягнулі мерапрыемствы пад Голдава, дзе ксёндз асвяціў новы крыж на месцы пахавання паўстанцаў.

«Я не ведаю, на што спадзяваліся людзі, якія паўсталі супраць такой магутнай імперыі, на што быў іх спадзеў, але яны зрабілі свой выбар. Я перакананы ў тым, што іх ахвяра — гэта падмурак нашай сённяшняй незалежнасці. І мне хацелася б, каб мы былі не горшыя за гэтых герояў», — адзначыў Вітольд Ашурак, выступаючы каля крыжа.

Ён закапаў да пахавання адмыслова прывезеную зямлю з магілы Кастуся Каліноўскага ў Вільні. Гэтая ж цэрымонія прайшла і каля Крыжоў, дзе каля магілаў усталяваныя два крыжы і памятны знак у гонар паўстанцаў.

Удзельнікі мерапрыемства таксама наведалі выставу ў гонар паўстанцаў, дзе кіраўнік мясцовай суполкі ТБМ Станіслаў Суднік распавёў пра паўстанне 1863-1864 гадоў на Лідчыне. Там выступілі барды Зміцер Захарэвіч і Сяргей Чарняк.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны