Навіны Навіны Беларусі

Беларускі этап Летняй Школы Руху завершаны

Беларускі этап Летняй Школы Руху завершаны

1457 Праглядаў Наваполацк
Летнія Школы Руху «За Свабоду» першага этапу завяршыліся ў Новаполацку, арганізатары ўжо правялі адбор лепшых студэнтаў, якія працягнуць навучанне ў Беластоку.

«Больш за 60 заявак, атрыманых арганізатарамі Летняй Школы Руху „За Свабоду“, сведчыць, што школа па-ранейшаму папулярная і запатрабаваная сярод беларуская моладзі. Арганізатары і выкладчыкі пастараліся даць тыя веды, якія студэнты і былыя школьнікі не змогуць атрымаць у навучальных установах Беларусі», — заявіў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, на занятках кажуць пра Беларусь, якой яна магла бы быць у кантэксце аб’яднанай Еўропы, «калі б мы 25 гадоў таму зрабілі іншы выбар і таксама, як і нашы суседзі, развіваліся ў сям’і еўрапейскіх народаў».

«Эканоміка, палітыка, культурная сфера, гісторыя — гэта ўсё тыя сферы, па якіх школьнікі атрымалі веды ў Беларусі і лепшыя з іх працягнуць навучанне ў Беластоку», — дадаў палітык.

Адметнасць сёлетніх школаў у тым, лічыць Губарэвіч, што сярод студэнтаў былі і выкладчыкі, якія працуюць у школах ці вну і выкладаюць як замежныя мовы, так і гісторыю, літаратуру, інфарматыку, журналістыку.

«Гэта значыць, што яны, не гледзячы на тое, што у сферы адукацыі, адчуваюць неабходнасць у новых ведах. Мы стараемся іх даваць і даваць на высокім узроўні. Спадзяемся, што такім чынам мы будзем пашыраць кола праеўрапейскіх маладых людзей, якія будуць мяняць Беларусь, будуць будаваць новую Беларусь», — заключыў Юрый Губарэвіч.

«Адметнасцю аўдыторыі ў Наваполацку сталася яе рознаўзроставасць: ад студэнтаў першых курсаў да сталых, сфармаваных асобаў з вялікімі набыткамі ў прафесіі, у тым ліку з досведам у грамадскіх і палітычных актыўнасцях. Тым цікавей было працаваць», — адзначыла адна з выкладчыцаў, літаратарка Валярына Кустава.

Па яе словах, ад працы яна атрымала паўнавартасную інтэлектуальную і эмацыйную аддачу. «Спадзяюся, і здабытыя кампетэнцыі, і веды сталіся карыснымі для наведнікаў Школы, пра што, зрэшты, сведчыла іх шчырая заангажаванасць у працэс. Верыцца, што за такімі апатанымі людзьмі напраўду — будучыня нашай Беларусі», — заключыла Кустава.

«Школа Руху — гэта не проста тыповая лекцыя ці семінар. Тут вы не пабачыце нудных лектараў і доўгіх лекцыяў. Усё прадумана, коратка, але па-максімальнаму насычана. Вы не застанецеся галоднымі як інтэлектуальна, так і фізічна. Бадзёрая абстаноўка, бадзёрыя людзі, цікавыя размовы, выдатныя спікеры — усё гэта школа Руху», — падзяліўся ўражаннямі удзельнік Школы, сябра моладзевай Рады Раман Сталбуноў.

Ён раіць спрабаваць падавацца ў наступным годзе ўсім зацікаўленым.

«Усё спадабалася, лектары былi даволі цiкавымi. На мой погляд, у наступныя разы трэба запрашаць больш такiх аналiтыкаў, як эканаміст Сяргей Чалы. Ён змог абудзіць усiх сваёй часткай», — адзначыў студэнт Школы, Іларыён Купрыянаў.

Фота Мікіты Семяненкі

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны