Навіны Навіны Беларусі

Аляксандр Сілкоў: У 18 акругах будзе праведзена татальнае назіранне

Аляксандр Сілкоў: У 18 акругах будзе праведзена татальнае назіранне

502 праглядаў Магілёў
Нацыянальны сакардынатар кампаніі «Права выбару» Аляксандр Сілкоў распавёў пра падрыхтоўку назіральнікаў да парламенцкіх выбараў.

Аляксандр Сілкоў: Зараз у 18 акругах мы праводзім інфармацыйна-мабілізацыйную кампанію. Гэта азначае, што кандыдат праводзіць інфармацыйную кампанію па нейкай праблеме, спрабуе яе вырашыць і мабілізуе тых людзей, якія будуць назіраць за выбарамі.

У выніку ў нас будзе 18 акругоў, дзе будзе праведзена татальнае назіранне. Кожную секунду на кожным участку будзе прысутнічаць назіральнік.

РР: І што гэта ў выніку дасць?

Аляксандр Сілкоў: Па-першае, мы зможам дакладна ведаць, пра адсотак яўкі выбаршчыкаў.

Па-другое, пабачым, якім будзе падлік галасоў – закрыты ці галосны. Дарэчы, у гэтых акругах мы будзем накіроўваць не менш чым 50 адсоткаў людзей у акружныя і ўчастковыя камісіі. Зараз рыхтуем назіральнікаў, праводзім для іх трэнінгі.

РР: Як вы выбіралі акругі для назірання?

Аляксандр Сілкоў: Назіраць будзем там, дзе збіраюцца балатавацца вядомыя ў кріане палітыкі – лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, старшыня руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч…

РР: Хапае рэсурсаў?

Аляксандр Сілкоў: Шчыра кажучы, людзі стамляюцца, таму часам самому даводзіцца прасіць іх папрацаваць. Справа ў тым, што большасці беларусам выбары, што называецца да лямпачкі, і іх наогул не цікавіць, што там адбываецца. Часам наогул не разумееш, для каго працуеш.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Права выбару

Апошнія навіны