Навіны Аналітыка

Заява: За лібералізацыю ўмоў дзейнасці палітычных партыяў

Заява: За лібералізацыю ўмоў дзейнасці палітычных партыяў

442 праглядаў Мінск
Заява прадстаўнікоў палітычных партый, аргкамітэтаў па стварэнні палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў

Мы, прадстаўнікі палітычных партый, аргкамітэтатаў па стварэнні палітычных партый і іншых грамадскіх арганізацый лічым, што палітычныя партыі ў сучасных умовах павінны адыгрываць вядучую ролю ў палітычным жыцці Беларусі і выражаць волю грамадзян у рашэнні дзяржаўных пытанняў.

Мы канстатуем, што ў Рэспубліцы Беларусь склалася негатыўная практыка абмежавання дзейнасці партый, якая выражаецца ў стварэнні неабгрунтаваных перашкодаў для рэгістрацыі новых палітычных партый, для развіцця арганізацыйных структур ужо існуючых партый, а таксама абмежаванняў доступа да СМІ і да крыніц фінансавання. Пры гэтым назіраецца няроўнае стаўленне ўлады да палітычных партый у залежнасці ад іх лаяльнасці ў адносінах да дзеючай ўлады.

У сувязі з тым, што распачаўся працэс зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб палітычных партыях» патрабуем замацаваць у новай рэдакцыі закона прынцыпова важныя змены:

  1. Спрасціць парадак рэгістрацыі палітычных партый, скараціць колькасць заснавальнікаў, увесці паведамляльны прынцып пастаноўкі на ўлік іх арганізацыйных структур;

  1. Забяспечыць дзяржаўнае фінансаванне статутнай дзейнасці палітычных партый, а таксама спрыяць прадастаўленню памяшканняў з фонда рэспубліканскай і камунальнай уласнасці для выканання імі дзейнасці ў статутных мэтах;

  1. Абавязаць дзяржаўныя органы і органы самакіравання прадаставіць роўныя магчымасці для дзейнасці ўсіх палітычных партый, у тым ліку гарантаваць ім права доступу да дзяржаўнага тэлебачання, газет і радыё.

Мы заяўляем, што без ўліку і рэалізацыі гэтых прапаноў, папраўкі ў закон будуць насіць касметычны, фармальны характар і не будуць спрыяць далейшаму развіццю палітычнай сістэмы Беларусі.

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)

________________ І. П. Барысаў

Старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай партыі працоўных

________________ А. І. Бухвостаў

Старшыня ПАГА «Рух «За Свабоду»

________________ Ю. І. Губарэвіч

В.а. старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі

________________ М. Г. Казлоў

Старшыня Беларускай партыі левыя (Справядлівы свет)

________________ С.І. Калякін

Старшыня Міжнароднага Цэнтра Грамадзянскіх Ініцыятыў

________________ В. Я. Карач

Cтаршыні Партыі БНФ і ГА БНФ «Адраджэньне»

________________ Р.А. Кастусёў

Першы намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя»

________________ Д. Л. Кучук

Старшыня аргкамітэту па стварэнні Партыі свабоды і прагрэса

________________ У. У. Навасяд

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя

________________ В. А. Рымашэўскі

Старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай партыі жанчын «Надзея»

________________ А. Яськова

"Пытанне лібералізацыі закона аб дзейнасці палітычных партый наспела ўжо даўно і патрабуе грунтоўнага падыхода з дыскусіяй усіх зацікаўленых бакоў аб неабходных і пажаданых зменах", - пракаментаваў заяву намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Віктар Янчурэвіч.

У першую чаргу, лічыць ён, гэта павінна быць спрашчэнне парадку рэгістрацыі, зніжэнне колькасці заснавальнікаў партыі і роўныя ўмовы для дзейнасці як праўладных, так і апазіцыйных структур.

"Аднак на такія крокі ўлада не гатова. І, як звычайна, падрыхтаваная ўладамі "пустышка" прадаецца як важны крок насустрач палітычным структурам. Таму мы едныя ў гэтым пытанні і надалей мы будзем намагацца зменаў прававым рэгуляванні дзейнасці палітычных партый і палітычнай сістэмы агулам", - заключыў Янчурэвіч.

Photo by Helloquence on Unsplash

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #931 10.07.2019 13:45 @ pitti gerardo

    Я атрымаў пазыку ў памеры 30 000 € у г-на Генры Гілета, дзякуючы гэтаму пазыку я скончыў свой дом, і многія мае калегі таксама маюць крэдыты. Для атрымання дадатковай інфармацыі, калі ласка, звяжыцеся з ёй па наступным адрасе: henrigillet4@gmail.com

Апошнія навіны