Навіны Навіны Беларусі

За забруджванне ракі Дзітва заведзеная адміністрацыйная справа

За забруджванне ракі Дзітва заведзеная адміністрацыйная справа

1006 Праглядаў Бярозаўка Ліда
За ўрон прыродзе пад час скідаў у раку Дзітва пад Лідай ў адносінах да мясцовага ЖКГ заведзеная адміністрацыйная справа, распавялі сябры Руху «За Свабоду», дзякуючы якім стала шырока вядома пра экалагічную катастрофу.

Сябры Руху "За Свабоду" з Бярозаўкі заўважылі на рацэ Дзітва мор рыбы і забруджаную ваду. Мясцовыя ўлады заявілі, што праблемы, звязаныя з гарачынёй. Але актывісты знайшлі трубу, адкуль у ваду зліваюцца адыходы.

«Праверка вядзецца за нанясенне ўрону прыродзе, у дачыненні лідскага ЖКГ. Санкцыя па гэтым артыкуле — да 500 мінімальных базавых велічыняў. Спадзяемся, што па выніку разбіральніцтва будзе ўзбуджаная і крымінальная справа», — сказаў сайту Pyx.by сябра Руху Сяргей Пантус.

Па ягоных словах, зараз падлічваецца нанесены ўрон, справа на кантролі Камісіі па ахове прыроды пры Адміністрацыі прэзідэнта.

«Грамадская супольнасць выканала свае функцыі, дамаглася рэакцыі. Я лічу гэта бадай галоўнай перамогай. Каб не актыўная пазіцыя грамадскай супольнасці Лідчыны, то да гэтага этапу не дайшло б», — адзначыў Гродзенскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Вітольд Ашурак.

Палітык падкрэсліў, што сам ён ацэньвае вынік як станоўчы, але чуе незадаволенасць людзей тым, што справа толькі адміністрацыйная. «Людзі абураныя тым, што такая экалагічная катастрофа пацягнула толькі справу ў адносінах прадпрыемства, якое выплаціць грошы, падыме тарыфы, і зноў мы заплацім за чыясьці памылкі. Яны патрабуюць больш жорсткага рэагавання, персанальнай адказнасці, крымінальнай справы», — патлумачыў Вітольд Ашурак.

Па ягоных словах, у планах правесці раследванне, ці ёсць у справе карупцыйны складнік.

фота Радыё "Свабода"

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #919 09.07.2019 15:16 @ iwaniukdariusz

    Вы жадаеце атрымаць выгаду з крэдыту, каб выйсці з тупіку, які выклікае ў Банкі, адхіленне файлаў запытаў на крэдыты. Будаўніцтва вашых дамоў Арэнда дома або кватэры; Purchase House Etc ...... Крэдыт - Эканомія - Узаемны капітал, які можа даць: 100 еўра .... 1000 еўра ... 10000 еўра ... да 7.500.000 еўра ўсім, хто знаходзіцца Фінансавыя патрэбы або фізічныя асобы, якія жадаюць атрымаць крэдыт у самыя кароткія тэрміны. Што тычыцца працэнтных ставак, то ад 3% да патрэбнай сумы. Для атрымання дадатковай інфармацыі, калі ласка, звяжыцеся з намі

    Электронная пошта: iwaniukdariusz1234@gmail.com

    WHATSAPP 0022 960 495 638

  • #934 10.07.2019 13:47 @ pitti gerardo

    Я атрымаў пазыку ў памеры 30 000 € у г-на Генры Гілета, дзякуючы гэтаму пазыку я скончыў свой дом, і многія мае калегі таксама маюць крэдыты. Для атрымання дадатковай інфармацыі, калі ласка, звяжыцеся з ёй па наступным адрасе: henrigillet4@gmail.com

Лакальныя кампаніі

Апошнія навіны