Навіны Навіны Беларусі

Мінабароны не хоча тлумачыць прычыны прысутнасці расійскіх жаўнераў у Баранавічах

Мінабароны не хоча тлумачыць прычыны прысутнасці расійскіх жаўнераў у Баранавічах

2368 Праглядаў Баранавічы Мінск
Сябра Руху «За Свабоду» Вячаслаў Вязьмін звярнуўся ў Мінабароны з патрабаваннем патлумачыць прычыны прысутнасці ў Баранавічах атраду расійскіх салдатаў, якія пры гэтым няветліва размаўлялі з мясцовымі жыхарамі.

Увагу на атрад расіянаў звярнуў гарадскі каардынатар Руху «За Свабоду» Уладзімір Гундар. «Мінакі ім казалі, што вы тут робіце? Некаторыя заўважалі што так некалі ў 1941 годзе, дакладна так фатаграфаваліся немцы», распавёў Гундар.

Па ягоных словах, расійскія афіцэры паводзілі сябе нахабна. «Калі я іх фатаграфаваў, яны пыталіся навошта. Я сказаў што мне трэба гэта і што мы дома, на гэта афіцэр заявіў, што і яны дома», — дадаў Уладзімір.

Пасля гэтага Вязьмін звярнуўся ў Мінабароны. Ён прасіў патлумачыць, чаму вайскоўцы знаходзіліся ў Баранавічах, ці былі ў іх суправаджальнікі з беларускай арміі, чаму замежныя салдаты паводзілі сябе няветліва.

«На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь знаходзяцца два расійскія ваенныя аб’екты, умовы размяшчэння і знаходжання якіх рэгулююцца пагадненнямі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі», — паведаміў кіраўнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўнiцтва — памочнiк мiнiстра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўнiцтва генерал-маёр А.Л.Воiнаў.

Ён нагадаў, што такіх аб’екты два: радыёстанцыя Вілейка і вузел Баранавічы сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе.

«Знаходжанне вайскоўцаў Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ваеннае супрацоўнiцтва з РФ рэгулююцца міжнароднымі дагаворамі і рэалізуюцца ў адпаведнасці з планамі супольных мерапрыемстваў міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і РФ, якімі вызначаюцца мэты, задачы і іншыя пытанні, у тым ліку парадак перамяшчэння. Дадзеная інфармацыя не адносiцца да агульнадаступнай і непасрэдна не звязана з аховай Вашых правоў і законных iнтарэсаў», — лічыць Воінаў.

Адмовіліся ў ведамстве рэагаваць і на палітычныя падзеі і прыватныя выказыванні расійскіх вайскоўцаў, якія прыводзяцца ў звароце.

Вязьмін адзначыў у каментары Pyx.by, што Мінабароны не адказала на шэраг пытанняў з ягонага звароту: у якасці каго вайскоўцы былі, ці мусяць іх суправаджаць беларускія калегі, ці ёсць у нашых вайскоўцаў план іх перасоўвання, калі не, «дзе гарантыя што тыя не прыцягнуць зброю ды не пачнуць вайну».

«Таксама паводзіны ваенных, што гэта іх зямля? Яны ўжо лічуць што захапілі? Калі расійскія вайскоўцы тут па дамове з Міністэрствам абароны, то чаму Мінабароны адмаўляецца каментаваць ды вырашаць праблему. Яны самі запрасілі іх адпаведна яны нясуць адказнасць за сваіх гасцей тут», — заключыў сябра Руху «За Свабоду».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны