Навіны Навіны Беларусі

Сябраў Руху «За Свабоду» аштрафавалі за пікет супраць забруджвання Дзітвы

Сябраў Руху «За Свабоду» аштрафавалі за пікет супраць забруджвання Дзітвы

2060 Праглядаў Ліда
Лідскі суд аштрафаваў сёння сябраў Руху «За Свабоду» Вітольда Ашурка і Сяргея Пантуса на 255 рублёў кожнага. Яны выйшлі да райвыканкама з плакатам «Мёртвая Дзітва», каб прыцягнуць увагу да праблему забруджвання ракі.

Праблему на рацэ Ашурак і Пантус заўважылі 12 чэрвеня. Мясцовыя ўлады заявілі, што праблемы ў рацэ Дзітва, якая ўпадае ў Нёман, звязаныя з гарачынёй. Сябры Руху «За Свабоду» знайшлі трубу, адкуль у ваду зліваюцца адыходы.

17 чэрвеня актывісты выйшлі да будынку райвыканаму з расцяжкай «Мёртвая Дзітва», 19 чэрвеня абодва атрымалі позвы: трэба было сёння з’явіцца да ўчастковага інспектара Паўлу Кашко. Там правялі праверку матэрыялаў справы і склалі пратакол і адразу, не зацягваючы, адвязлі актывістаў у суд.

«Агулам суд працягваўся каля паўгадзіны, прычым большую частку часу заняло зачытванне пратаколу», — распавёў Pyx.by сябра Руху Сяргей Пантус.

Па ягоных словах, сведкаў у судзе не было, іх апазналі па выніках вывучэння запісаў камераў відэаназірання на будынку райвыканкаму. Па выніках разгляду суддзя прыняў рашэнне аштрафаваць актывістаў на 10 базавых велічыняў кожнага (па 255 рублёў) за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства (ч.1 арт. 23.34 КаАП).

«Мы выйшлі на пікет, пра што я і сказаў пад час суда, каб прыцягнуць увагу да праблемы, каб справа зрушылася з мёртвай кропкі», — адзначыў Сяргей Пантус. Ён лічыць суд фармальнасцю.

«Сістэма займаецца самазахаваннем, — дадаў абласны каардынатар Руху Вітольд Ашурак. — Адбылося ЧП, і яны стараюцца выкруціцца. Нас, зразумела, адказнымі за катастрофу не зробяць, але паказваюць, хто ў доме гаспадар».

Як распавёў Сяргей Пантус, яшчэ ўчора злівы ў Дзітву працягваліся, але, па меркаванню мясцовых жыхароў, смурод ад іх паменшыўся, а вада стала святлейшай.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Лакальныя кампаніі

Апошнія навіны