«Мы планавалі правядзенне інфармацыйнага пікета ў падтрымкуініцыятывы па ўсталёўцы помніка Столе. Сама ўсталёўка ва ўладаў спрэчак і пытанняў ужо не выклікае, бо прыйшоў дазвол з высокіх інстанцыяў: маўляў, не супраць за пазабюджэтныя сродкі», — адзначыў Ашурак.
Абласны каардынатар Руху «За Свабоду» называе помнік вішэнькай на торце: бо помнік павінны быў усталяваны для тых людзей, каму ён патрэбны, а для мабілізацыі гэтых людзей і трэба пікет.
«У нас шмат мерапрыемстваў запланаваныя, некаторыя ідуць цяпер. У грамадстве павінна адбыцца дыскусія, не знікаць цікаўнасць, а пікет павінны задаць імпульс цікаўнасці грамадства. Але ў правядзенні акцыі адмоўлнена ўжо другі раз», — адзначыў актывіст.
Па ягоных словах, першы раз чыноўнікі знайшлі прычыну ў тэхнічай недакладнасці ў дакументах, а цяпер у тым, што напярэдадні акцыі была размова з журналістам.
«На мой погляд, гэта надуманая прычына для адмовы. Хутчэй за ўсё, што ўладам не патрэбная грамадская дыскусія, каб было „яднанне, плячом да пляча і ўсё такое“», — адзначыў Вітольд Ашурак.
Для яго адмова значыць, што трэба выкарыстоўваць «План № 2, план № 3 і план № 4». «Мы зноў збіраемся падаваць заяву, ужо трэцюю, але, пэўна, не апошнюю. Калісьці мы іх пераможам, і як яны будуць потым выглядаць, калі на 14 раз мы возьмем і даб’емся?» — спытаў палітык.
Сярод мерапрыемстваў у межах падтрымкі кампаніі плануецца канцэрт, праца з людзьмі, працягваецца збор сродкаў на помнік. На сёння сабраныя 800 рублёў з неабходных
Дапамагчы ўсталёўцы помніка Столе ў Бярозаўцы можна, пералічыўшы грошы на дабрачынны рахунак у Беларусбанке: BY69 AKBB 3134 0000 1750 2422 0007 (на ўстаноўку помніка Юліўса Столе ў Бярозаўцы).