Навіны Навіны Беларусі

Асобаў, якія варварскі абрэзалі дрэвы ў Калінкавічах, пакараюць

Асобаў, якія варварскі абрэзалі дрэвы ў Калінкавічах, пакараюць

1590 Праглядаў Калінкавічы
Сябра Руху «За Свабоду» Дзяніс Рабянок напісаў скаргу ў Гомельскі камітэт аховы навакольнага асяроддзя пасля таго, як заўважыў, што ад іваў каля раённай бальніцы ў Калінкавічах засталіся высокія пні.

Дзяніс Рабянок папрасіў у скарзе правесці праверку, устанавіць, ці адпаведна была праведзеная абрэзка, і хто загадаў яе зрабіць.

Зварот быў разгледжаны з выездам на месца інспектара Калінкавіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

«Пры візузуальным аглядзе ўчастка мясцовасці, названага ў звароце, выяўленыя ствалы дрэваў пароды вярба, якія падвергліся абрэзцы з поўным выдаленнем кроны не да ступені спынення росту, што з'яўляецца парушэннем Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце», - сказана ў адказе за подпісам намесніка старшыні Гомельскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя П. Новікова.

Па выніку ў дачыненні да чыноўніка, які адказны за гэта, пачаты адміністрацыйны працэс, ён будзе пакараны.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Лакальныя кампаніі

Апошнія навіны