Навіны Беларусь і Свет

ЕС патрабуе ад уладаў Беларусі безумоўнага вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў

ЕС патрабуе ад уладаў Беларусі безумоўнага вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў

2990 Праглядаў
Еўрасаюз патрабуе ад улад Беларусі безумоўнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх абвінавачаных з-за палітычных прычын. Пра гэта БелаПАН заявіў часовы павераны ў справах ЕС у Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель, каментуючы змену абвінавачання шэрагу фігурантаў справы аб масавых беспарадках.

«Калі абвінавачанні сталі больш мяккімі, то гэта добрыя навіны», — сказаў Хольцапфель. Аднак, паводле яго слоў, ЕC па-ранейшаму занепакоены наяўнасцю ў Беларусі арыштаваных і тых, хто затрымліваецца з-за палітычных прычын.

«Мы патрабуем, каб усе людзі, абвінавачаныя з-за палітычных прычын, былі безумоўна вызвалены і рэабілітаваны», — заявіў Хольцапфель.

Следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама 30 сакавіка змяніла абвінавачанне Сяргею Вазняку, Андрэю Дзмітрыеву, Уладзіміру Някляеву, Анастасіі Палажанцы, Віталю Рымашэўскаму і Аляксандру Фядуту. Яны абвінавачваюцца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 342 УК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Кваліфікацыя дзеянняў фігурантаў канчаткова вызначана, і найбліжэйшымі днямі ім пры ўдзеле абароны будуць пададзены матэрыялы крымінальнай справы для азнаямлення з наступным накіраваннем у суд праз органы пракуратуры.

Экс-кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў і Віталь Рымашэўскі, давераныя асобы Някляева Аляксандр Фядута і Сяргей Вазняк, кіраўнік выбарчага штаба Някляева Андрэй Дзмітрыеў і намеснік старшыні незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Анастасія Палажанка з’яўляюцца фігурантамі крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года.

Раней ім было выстаўлена абвінавачанне на падставе частак 1 і 2 артыкула 293 КК (масавыя беспарадкі). Максімальная санкцыя згодна з гэтым артыкулам — 15 гадоў пазбаўлення волі.

На падставе якой часткі артыкула 342 КК выстаўлена новае абвінавачанне, пакуль невядома. Максімальная санкцыя згодна з першай часткай гэтага артыкула — тры гады пазбаўлення волі, згодна з другой — два.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны