Навіны Навіны Беларусі

10 прычынаў падацца на Летнюю Школу Руху «За Свабоду»: гавораць выпускнікі

10 прычынаў падацца на Летнюю Школу Руху «За Свабоду»: гавораць выпускнікі

2063 праглядаў
Набор на Летнюю Школу Руху «За Свабоду» «Еўрапейскі выбар» працягваецца. Мы запыталіся былых студэнтаў, чым яна падалася ім адметнай і каму яны раяць далучацца.

Падаць заяўку на Летнюю Школу Руху "За Свабоду" можна тут.

«На Летнюю Школу Руху „За Свабоду“ збіраецца моладзь з усёй Беларусі. Мы даем ім тыя веды, якія яны ніколі не атрымаюць ні ў школе, ні ў дзяржаўных універсітэтах пра нашу сапраўдную гісторыю, пра сучасны стан нашай эканомікі, пра перспектывы нашай палітыкі», — кажа старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, гэта ўсе тыя тэмы, якія важныя, каб моладзь разумела, якой мусіць быць будучыня Беларусі, як ім будаваць нашу краіну.


Чым адметная Школа

«Школа будзе карыснай тым, хто шукае новыя знаёмствы, асабліва з аднагодкамі, якія цікавяцца гісторыяй, палітыкай і эканомікай Беларусі, а таксама хоча атрымаць адказы на свае пытанні ад спецыялістаў», — распавёў Ягор, які быў студэнтам школы ў 2018 годзе.

Людзі і атмасфера — вось што адрознівае Школу Руху «За Свабоду», кажа Раман. Ён з задавальненнем бы паўтарыў досвед навучання.

«Мяне уразілі сустрэчы і візіты у дзяржаўныя установы Польшчы, а, дакладней, стаўленне да нашай групы: усё было на дастойным узроўні. Атрымалася простая размова, дзе чалавек вышэй цябе па пасадзе, але не адчуваецца гэты погляд „зверху ўніз“. Апынуцца у зале сейму і сенату і пабачыць адкрытасць гэтых устаноў таксама было вельмі прыемна», — прыгадала Таццяна.

Вельмі пашанцавала з камандай, дадала яна, якая атрымалася такая неверагодная, разнастайная, кожны своеасаблівы і цікавы як асоба. «Прыемна было бавіць час і пражываць гэтыя моманты. Дарэчы, 5 дзён прайшлі нібыта месяц, і адразу пасля сканчэння гэтага жудасна не хапала», — адзначыла дзяўчына.

«Чаму варта падавацца на Школу? Таму што там адчуваецца галоўнае — еднасць праз усе размовы, пытаннi, iнтэлектуальныя гульнi ты адчуваеш свабоду думак i слоў, моц словаў іншых. Таксама ты атрымаеш магчымасць сустрэцца з людзьмі, якія нe толькі раскажуць свой погляд на нeйкую тэму, алe пакажуць, як гэта выкарыстаць на справе», — распавяла Ружа.

«Я ніколі горача не цікавілася палітыкай, эканомікай. Але ЗАЎСЁДЫ жадала зрабіць для шматпакутнай Беларусі штосьці мега-добрае. Школа Руху „За свабоду“ дала выдатную магчымасць атрымання якасных ведаў, каб зразумець, ЯК мне і гэткім жа аднадумцам-маладым людзям будаваць будучае краіны», — распавяла Вікторыя.

Яна кажа, што не пабачыла на Школе раўнадушных: «толькі адкрытая, актыўная, ДУМАЮЧАЯ будучая Беларусь!»

«Школа Руху „За Свабоду“ адметная тым, што ахоплівае адразу некалькі важных сфераў: палітыку, эканоміку, гісторыю, культуру. У арганізатараў атрымліваецца вельмі арганічна спалучаць блокі па гэтых кірунках, а таксама запрашаць сапраўды дасведчаных і цікавых спікераў і спікерак», — кажа Дар’я.

Падаваць заяўку, лічыць дзяўчына, адназначна трэба, «бо гэта адна з унікальных магчымасцяў акунуцца ў размовы пра былое і будучае Беларусі, а таксама пазнаёміцца з крутымі людзьмі, а яшчэ і ў Польшчу з’ездзіць».

Каму варта падаваць заяўкі на навучанне

1. Тым, каму цікава, чым жыла, жыве і будзе жыць краіна.

2. Маладым людзям, якіх хвалюе будучыня Беларусі.

3. Моладзі, якая цікавіцца палітыкай, але яшчэ не знайшла сябе.

4. Людзям, якія шукаюць суполку аднадумцаў.

5. Усім, хто неабыякавы, мае клопат пра родную краiну і нe толькі на словах.

«Няхай жа як мага больш моладзі з дапамогай Школы Руху здыме „ружовыя акуляры“ і ў вольнай атмасферы смела падзеліцца планамі!»

Запісвайцеся тут.

І пару словаў ад удзельнікаў Школаў ранейшых набораў

«Фішка школы ў тым, што маладым беларускім лідарам эксперты даюць такі мысленчы штуршок, каб яны пааналізавалі і падумалі, куды ісці Беларусі, і ў чым яе патэнцыял», — адзначыла Валярына

«Школа Руху — гэта не школа, дзе вучаць, хутчэй гэта дзень адчыненых дзвярэй ва ўніверсітэце беларушчыны. За пяць дзён школа Руху пазнаёміла мяне з неварагоднай колькасцю цікавых людзей, прафесіяналаў у сваіх галінах, беларусаў, якія аб’яднаныя агульнай ідэяй, агульнай любоўю да Беларусі», — казаў Пётр.

Форма для запісу тут.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Летняя Школа Руху

Апошнія навіны