Навіны Навіны Беларусі

Дзень памяці ў Оршы

Дзень памяці ў Оршы

1536 Праглядаў Орша
Традыцыйна 8 траўня прадстаўнікі Аршанскай кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў наведалі малавядомыя помнікі ахвярам вайны.

8 мая 1945 года Германія падпісала капітуляцыю - у СССР у момант падпісання было ўжо 9 мая, а ў Берліне яшчэ заставалася 8-е. Таму фармальна (правільна лічыць па Берлінскім часе) перамога адбылася менавіта на дзень раней чым прынята адзначаць у Беларусі. Але Другая Сусветная вайна была настолькі значнай для Беларусі, што мерапрыемствы па святкаванні Перамогі пачынаюцца задоўга да самога 9-га.

Традыцыйна кааліцыя аршанскіх дэмакратаў таксама адзначае два дні. Ужо некалькі год запар 8 сакавіка - у міжнародны дзень памяці і прымірэння - дэмакраты наведваюць малавядомыя помнікі ахвярам вайны. У гэты раз наведалі два помнікі. Першы помнік - помнік ахвярам адной з першых бамбардзіровак Оршы, які знаходзіцца недалёка ад Чыгуначнага каледжа. Тут пахаваныя мірныя грамадзяне, якім не пашанцавала патрапіць пад першыя залпы вайны ў Оршы. Другі помнік, які наведалі дэмакраты - помнік ахвярам вайны на Кабыляцкай гары. Нярэдка немцы сваіх ахвяраў хавалі не далёка ад ахвяраў сталінскага тэрору. Так было і ў Оршы. Тут у лесе не далёка ад Гразілаўкі пахаваныя людзі, забітыя ў гады вайны ў аршанскай турме - былым Езуіцкім калегіюме, піша Орша.eu.

У гэтым годзе па.ініцыятыве Руху "За свабоду" актывісты Аршанскай кааліцыі пасля ўшанавання загінулых на вайне правялі сустрэчу, на якой абмеркавалі праблемы пошуку тых невядомых, якія.безымяннымі ляжаць у аршанскай зямлі пад мемарыяльнымі плітамі, распавёў сайту Pyx.by гарадскі каардынатар у Оршы Юрый Нагорны.

Па ягоных словах, прыводзіліся прыклады, як ідэнтыфікуюць парэшткі загінулых у краінах Еўропы, у прыватнасці ў Літве, Галандыі. "Абмеркавалі, як нашы суседзі адзначаюць дзень Еўропы, якія перспектывы ў нашай дзяржавы стаць часткаю дэмакратычнай Еўропы, як суадносіць свята перамогі і дзень смутку", - заключыў Нагорны.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны