Навіны Навіны Беларусі

Адкрыты набор на Летнюю Школу Руху «Рэпрэзентатыўная дэмакратыя»

Адкрыты набор на Летнюю Школу Руху «Рэпрэзентатыўная дэмакратыя»

2385 Праглядаў Гродна Магілёў Віцебск
Рух «За Свабоду» запрашае маладых беларусаў на Летнюю Школу «Рэпрэзентатыўная дэмакратыя», якая пройдзе з 2 па 7 жніўня ў Беластоку.

Студэнты школы даведаюцца пра адрозненні беларускай і еўрапейскай выбарчых сістэмаў, значэнне і асаблівасці назірання за выбарамі, тэхналогіі выбарчых кампаній. Акрамя тэарэтычнай часткі, выпускнікі будуць мець магчымасць прайсці практыку ў якасці назіральнікаў на выбарах або ў камандах кандыдатаў у дэпутаты.

Сёлета Летняя школа будзе праходзіць у два этапы. Першы этап — гэта тры рэгіяльныя школы ў Беларусі: Гародня — 29-30 чэрвеня, Магілёў — 6-7 ліпеня, Віцебск — 13-14 ліпеня. Сярод выкладчыкаў беларускай сесіі будуць У. Арлоў, С. Чалы, А. Міхалевіч, В. Кустава і іншыя.

Лепшыя ўдзельнікі рэгіянальных школаў працягнуць навучанне ў Беластоку 2-7 жніўня, дзе прымуць удзел замежныя эксперты ды будзе магчымасць пазнаёміцца з еўрапейскім вопытам.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 10 чэрвеня ўключна. На падставе гэтай інфармацыі будзе праведзены конкурсны адбор, вынікі якога будуць абвешчаныя да 15 чэрвеня.

Арганізатары бяруць на сябе аплату праезду, пражывання (для ўсіх узроўняў школаў) і дапамогу ў візавай падтрымцы (для тых, хто пройдзе адбор на беластоцкую Школу).

Узроставыя абмежаванні ўдзельнікаў: 18-30 год.

Гэта дзевятая па ліку школа, якую штогод ладзіць Рух «За Свабоду».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Летняя Школа Руху

Апошнія навіны