Навіны Аналітыка

Апазіцыі не месца на Дні Волі?

Апазіцыі не месца на Дні Волі?

1556 Праглядаў Мінск
Другі год запар святкаванне Дня Волі адбываецца ў фармаце канцэрту. Палітычныя заявы гучалі ў паўзах між выступамі музыкаў. Ці сапраўды палітыкі сталі іншародным целам у жыцці нязгодных з рэжымам?

Пра гэта ды іншае ў праграме «Размова ProCONTRA» Уладзімір Мацкевіч і Усевалад Сцебурака гутараць з першым намеснікам старшыні Руху «За Свабоду» Алесем Міхалевічам.

Першы намеснік старшыні Руху «За свабоду» Алесь Міхалевіч лічыць, што асноўнай задачай святкавання 101-х угодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі была магчымасць паказаць рэальную колькасць тых, для каго Беларусь – назаўжды незалежная і самастойная дзяржава.

Пры гэтым імпрэза ўсё менш нагадвае палітычную акцыю. Склалася ўражанне, што ў беларускай апазіцыі адзіны сродак утрымаць аўдыторыю – гэта прамаўляць у перапынках паміж выступамі музыкаў.

Крыніца: belsat.eu

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Дзень Волі

Апошнія навіны