Навіны Навіны Беларусі

Арганізатары святкавання Дня Волі ў Мінску адмовіліся ад аплаты міліцыі

Арганізатары святкавання Дня Волі ў Мінску адмовіліся ад аплаты міліцыі

1286 Праглядаў Мінск
Арганізатары галоўнага свята #БНР101 у Мінску, якое прайшло ў Кіеўскім скверы 24 сакавіка, прынялі рашэнне адмовіцца ад аплаты паслуг міліцыі.

Свята 24 сакавіка ў Кіеўскім скверы працягвалася шэсць гадзінаў і сабрала па-розных падліках да 5 тысяч чалавек.

«Такія паборы сумнеўныя з кропкі гледжання Канстытуцыі, бо працу міліцыі мы аплацілі сваімі падаткамі і на масавыя мерапрыемствы маем законнае права. Але ў выпадку з выкананнем міліцыяй сваіх абавязкаў у Кіеўскім скверы ёсць шэраг пытанняў», — пракаментаваў рашэнне старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Па-першае, ён звярнуў увагу на тое, што пад час мерапрыемства невядомыя асобы выкралі з пляцоўкі, якая ахоўвалася міліцыяй, і звезлі ў невядомым накірунку удзельніка мерапрыемства, грамадскага актывіста Змітра Дашкевіча і Віталя Рымашэўскага.

«Гэта было менавіта выкраданне, а не затрыманне, бо на нападніках не было знакаў адрознення, яны не прадставіліся і не назвалі прычыны „затрымання“. Прысутныя на мерапрыемстве супрацоўнікі міліцыі ў форме адмаўляліся рэагаваць на гэты інцыдэнт і нават паведаміць, хто каардынуе іх працу ў Кіеўскім скверы», — патлумачыў Губарэвіч.

Па-другое, супрацоўнікі міліцыі, якія знаходзіліся на пунктах пропуску, незаконна не дазвалялі ўдзельнікам масавага мерапрыемства пакінуць тэрыторыю з разгорнутымі бел-чырвона-белымі сцягамі. На спробы атрымаць тлумачэнні такіх паводзінаў міліцыянты нічога не адказвалі і пагражалі затрыманнямі.

Заяўнікі перадалі ва УУС гарвыканкама пісьмовую прэтэнзію аб скасаванні дамовы, не выключана, што будзе зварот у суд.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Дзень Волі

Апошнія навіны