Навіны Навіны Беларусі

У Гомелі збіраюць подпісы супраць забудовы зялёнай зоны

У Гомелі збіраюць подпісы супраць забудовы зялёнай зоны

1432 праглядаў Гомель
Гомельскія ўлады спрабуюць забудаваць зялёную зону каля спартовага комплекса «Дынама». Мясцовыя жыхары выступаюць супраць, на сустрэчу, прысвечанай гэтай праблеме, прыйшлі больш за 40 чалавек.

«У верасні мінулага году было грамадскае абмеркаванне па будаўніцтву жылога масіва каля манежа „Дынама“ на месцы зялёнай зоны, ініцыятарам унясення праекта была адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля. Па праекце павінны быць пабудаваныя каля 20 дамоў», — распавёў ініцыятар сустрэчы 31 сакавіка, сябра Руху «За Свабоду» Валерый Сляпухін.

Па ягоных словах, пры гэтым, прадстаўнік праекціроўшчыка распавёў пра кепскую глебу для будаўніцтва, і пасля сустрэчы актывістаў з прадстаўнікамі ўладаў і забудоўшчыка будаўніцтва было прызнанае немэтазгодным.

Пры першым абмеркаванні пытання былі сабраныя каля 80 подпісаў. «Я ўпэўнены, што такая невялікая колькасць была звязаная з тым, што тэрміны правядзення грамадскага абмеркавання былі абмежаваныя», — адзначыў Сляпухін.

Яшчэ больш за 60 подпісаў сабраныя на сустрэчы 31 сакавіка і пасля яе. Удзельнікі сустрэчы ўняслі прапанову захаваць і добраўпарадкаваць сквер і парк на тэрыторыі.

У петыцыі, пад якой ідзе збор подпісаў, адзначаецца, што мясцовыя жыхары выступаюць супраць забудовы ў раёне палаца лёгкай атлетыкі па вул. Юбілейная ў Гомелі і просяць «разгледзець альтэрнатыўныя варыянты добраўпарадкавання дадзенай тэрыторыі (каскад азёр, добраўпарадкаваны парк, зона адпачынку, іншыя аб’екты спартыўныя аб’екты і г.д.), тым самым пазбегнуць магчымых парушэнняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і палепшыць якасць жыцця жыхароў на навакольных тэрыторыях».

«Далей у планах сабраць подпісы па пад’ездах за адмену будаўніцтва і зладзіць кампанію ад дзвярэй да дзвярэй», — кажа актывіст Руху. Наперадзе таксама гарадское абмеркаванне праекта, якое пройдзе 5 красавіка.

Агулам Сляпухін ацэньвае сітуацыю як складаную. «З аднаго боку ёсць праект, пад які выдаткаванае фінансаванне. З другога — меркаванне жыхароў. З трэцяй — экалагічная сітуацыя. Усё гэта патрабуе вырашэння пытання», — патлумачыў ён, дадаўшы, што рашэнне, якое задаволіць усіх, пакуль не знойдзенае.

Фота "Сильные новости"

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Лакальныя кампаніі

Апошнія навіны