Навіны Навіны Беларусі

Як адсвяткавалі Дзень Волі ў Мінску

Як адсвяткавалі Дзень Волі ў Мінску

2856 Праглядаў Мінск
Свята 24 сакавіка ў Кіеўскім скверы працягвалася шэсць гадзінаў і сабрала па-розных падліках да 5 тысяч чалавек.

Арганізатары святкавання 101-ых угодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР падвялі вынікі свята ў Мінску на прэс-канферэнцыі. Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч ацаніў яго як паспяховае.

Чаму і як абралі для святкавання Кіеўскі сквер, чытайце тут

Што адбылося 24 сакавіка ў Мінску

Арганізатары прынялі рашэнне правесці канцэрт і мітынг на адной пляцоўцы.

У межах канцэрту выступілі N.R.M., «Дай дарогу!», «Разбітае сэрца пацана», «Водар», Kas, «Няхай».

Галоўнай тэмай выступаў палітыкаў і грамадскіх дзеячоў была тэма абароны незалежнасці Беларусі. На сцэну ў Кіеўскім скверы выйшлі прадстаўнікі арганізатараў — старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, першы намеснік старшыні Руху Алесь Міхалевіч, сябра Рады Руху Мікіта Семяненка, сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі, Вольга Кавалькова і Павел Севярынец, старшыня БСДП Ігар Барысаў, в.а. старшыні АГП Мікалай Казлоў.

А таксама дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і Алена Анісім, кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, грамадскі дзеяч Зміцер Дашкевіч, былы кіраўнік ТБМ Алег Трусаў, мастакі Алесь Марачкін і Алесь Пушкін.

На пляцоўцы былі ўсталяваныя намёты палітычных структураў. А таксама можна было набыць сувеніры з нацыянальнай сімволікай, працавала дзіцячая зона, фудкорт.

Агулам мерапрыемства працягвалася з 13.00 да 19.00 — 6 гадзінаў.

Незалежнасць у небяспецы

«Больш за сотню гадоў таму бацькі-заснавальнікі БНР знаходзіліся ў вельмі складаных умовах. Тым не менш, яны знайшлі ў сабе сілы і волю, каб заявіць пра стварэнне новай беларускай дзяржавы. Гэтую надзею яны пакінулі нам у спадчыну. Дзякуючы гэтаму мы маем незалежную дзяржаву», — звярнуўся са сцэны да ўдзельнікаў святкавання Юрый Губарэвіч.

Але сённяшнія ўлады, дадаў палітык, здаюць нашу незалежнасць, наш суверэнітэт, падпісваюць дамову пра стварэнне Саюзнай дзяржавы з імперскай Расіяй. «Яны не пытаюць нас, ці хочам мы жыць у гэтай дзяржаве і залежыць як палітычна, так і эканамічна ад усходняй суседкі», — палітык звярнуўся да ўдзельнікаў з пытаннем ці патрэбная ім Саюзная дзяржава і атрымаў упэўненае: «Не!»

«Праз 100 гадоў ад абвяшчэння незалежнасці БНР у нас ёсць свая незалежная дзяржава, тая абалонка, якую нам трэба напоўніць рэальным беларускім зместам», — звярнуўся да ўдзельнікаў Алесь Міхалевіч.

Ён павіншаваў, што хапіла моцаў для некалькіх вялікіх святкаванняў. «Праз некаторы час бел-чырвона-белыя сцягі залунаюць як афіцыйныя дзяржаўныя сцягі Рэспублікі Беларусь. І такія святкаванні будуць у кожным горадзе краіны», — заявіў Міхалевіч.

Адзначалі Дзень Волі і іншых гарадах Беларусі, і за яе межамі, шмат у іх якіх з іх сябры Руху «За Свабоду» былі арганізатарамі ці актыўнымі ўдзельнікамі: Гродна, Магілёў, Шклоў, Ліда і Бярозаўка, Гомель, Глыбокае, Віцебск, Полацк і г.д.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #866 02.04.2019 17:34 @ ВР

    "Ганна Капацкая" ^_^

    Пра тое, якіх 5 тыс. было ў Кіеўскім скверы, чытайце: https://belisrael.info/?p=18834

    1. #874 12.04.2019 15:03 @ Адміністрацыя

      :) ну вы б хаця б наведалі тое свята. ніхто не кажа пра адначасную прысутнасць 5000 чалавек у Кіеўскім скверы, размова, колькі былі на Дні Волі ўсяго.

    2. #875 19.04.2019 09:35 @ [ няма імя ]

      Што прымушае Вас думаць, што не наведаў?Для мяне свята за агароджай, калі цябе пуск

  • #876 19.04.2019 09:42 @ ВР

    Нешта збілася...

    Што прымусіла Вас думаць, што не наведаў? Я там жыву побач...

    1) Для мяне свята за агароджай, калі цябе пускаюць на пляцоўку пасля шмону, не такое ўжо і свята.

    2) Вы сур'ёзна? Верыце ў тое, што цягам 5-6 гадзін першапачатковыя 1600-1700 чалавек сышлі, потым прыйшло яшчэ столькі ж, і пасля іх сыходу - яшчэ раз столькі? :) Верце...

    1. #879 19.04.2019 13:27 @ Адміністрацыя

      :) праверка на ўваходзе шмат дзе рэалізуецца. нават на канцэртах. Гэта ўнутраныя забабоны, імга. Зразумела б было, каб дзейнічала забарона на сімволіку напрыклад.

Дзень Волі

Апошнія навіны