Навіны Навіны Беларусі

Актывіст Руху «За Свабоду» папрасіў у памочніка прэзідэнта дапамогі ў раследванні парушэнняў на выбарах

Актывіст Руху «За Свабоду» папрасіў у памочніка прэзідэнта дапамогі ў раследванні парушэнняў на выбарах

1578 Праглядаў Слонім
Сябра Руху «За Свабоду» Алесь Масюк падняў на сустрэчы ў Слоніме з памочнікам прэзідэнта Іванам Лаўрыновічам пытанне адсутнасці раследвання парушэнняў на выбарах.

Актывіст Руху быў кандыдатам на мясцовых выбарах 2018 года і назіраў за працэсам падліку. Пасля яго сканчэння старшыня выбаркама Юнга Т. агучыла вынікі і вывесіла пратакол, дзе былі 13 подпісаў членаў камісіі. Але ў Слонімскую раённую выбарчую камісію «быў накіраваны падложны дакумент – пратакол з іншымі лічбавым звесткамі і другой колькасцю подпісаў членаў выбарчай камісіі», - сказана ў скарзе, якую на сустрэчы перадаў Лаўрыновічу Масюк.

Па дадзеных актывіста Руху заявы аб здзяйсненні злачынстваў ён падаваў у пракуратуры Слонімскага раёна і Гродзенскай вобласці, Следчы камітэт, але гэта не прывяло да правядзення праверкі па справе. «У маіх заявах аб злачынствах прадстаўлены доказы гвалту і падробкі і яны нікім не аспрэчваюцца», - падкрэсліў Алесь Масюк.

Ён лічыць, што такія дзеянні праваахоўных органаў «падобныя на змову з мэтай схавання злачынства». Актывіст папрасіў у памочніка прэзідэнта дапамогі ў правядзення разбіральніцтва па справе.

Справа парушэнняў на выбарах была абмеркаваная пад час асабістай сустрэчы з Лаўрыновічам. Мясцовыя чыноўнікі спрабавалі патлумачыць «лішні подпіс» на пратаколе тым, што нехта распісаўся машынальна, называлі праблему тэхнічнай апіскай.

«Як я зразумеў, ніхто нічога рабіць не будзе. У выніку памочнік прэзідэнта сказаў, што няма падставаў не давяраць праваахоўным органам. Але заяву я яму перадаў, думаю, па выніку атрымаю адпіску», - адзначыў сябра Руху «За Свабоду».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Мясцовыя выбары 2018

Апошнія навіны