Навіны Навіны Беларусі

У Баранавічах створаная мапа безбар’ернага асяродку

У Баранавічах створаная мапа безбар’ернага асяродку

1857 Праглядаў Баранавічы
Актывісты Руху «За Свабоду» нанеслі на інтэрактыўную мапу 352 аб’екты і вызначылі ступень іх даступнасці для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

«Безбар’ернае гарадское асяроддзе — ключ да выканання правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, утульнага і якаснага жыцця ўсіх гараджанаў. Але Баранавічы зусім не прыстасаваныя для якаснага жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі», — адзначыў адзін з ініцыятараў ініцыятывы, абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Юрый Казакевіч.

Пры гэтым абласны каардынатар Руху адзначае, што ў горадзе спрабуюць часткова вырашыць праблему, напрыклад, з’яўляцца пандусы, але іх наяўнасць не дае гарантыі безбар’ернага доступу ў будынак.

Мапа даступная тут

«Чалавеку ў інвалідным вазку трэба даехаць да яго, а адсутнасць з’ездаў і заездаў на ходнік, высокія бардзюры, няроўнае дарожнае пакрыццё робяць гэта немагчымым. Пры будаўніцтве пандуса неабходна ўлічваць яго шырыню, нахіл, наяўнасць падвойных парэнчаў і вышыню агароджвальнага борціка», — дадаў Казакевіч.

Мясцовыя сябры Руху разам з актывістамі цэнтра «Тарча» зараз ствараюць мапу безбар’ернай даступнасці горада Баранавічы — на мапе, па стане на 11 сакавіка, ужо 352 аб’екты. Усе аб’екты падзеленыя на два тыпы: «прымальны стан» (азначаныя зялёным колерам) і «дрэнны стан» (чырвоным). Пры выбары аб’екта даступнае таксама і апісанне, напрыклад, указваецца, ці ёсць ля аб’екта пандус з парэнчамі, ці далёка ад яго прыпынкі.

«На падставе праведзеным актывістамі папярэднім абследаваннем будынкаў складаецца ўражаньне, што ўсё што робіцца — робіцца толькі для гачка», — адзначыў гарадскі каардынатар Руху «За Свабоду» Уладзімір Гундар.

Ён заклікаў далучацца да стварэння мапы ўсіх неабыякавых грамадзянаў. Галоўная мэта — паляпшэнне жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Лакальныя кампаніі

Апошнія навіны