Навіны Навіны Беларусі

Святкаванне 101БНР адбудзецца пры любым надвор’і

Святкаванне 101БНР адбудзецца пры любым надвор’і

1530 Праглядаў Мінск
Заява Аргкамітэта святкавання 25 сакавіка пра неабходнасць супольных дзеянняў.

Непрызнанне беларускімі уладамі нацыянальнага свята — Дзень Волі — не павінна спыніць ушанаванне важнай для шматлікіх беларусаў даты.

Шматтысячнае святкаванне БНР 100 атрымалася дзякуючы супольнаму намаганню ўсіх дэмакратычных сіл краіны, толькі калі мы аб’яднаныя, мы можам дамагчыся паспяховых вынікаў.

Сённяшняя разрозненасць палітычных і грамадскіх лідараў у справе падрыхтоўкі да 101 гадавіны абвяшчэння БНР дае падставы ўладам адмаўляць у дазволе на усе прапанаваныя фарматы і маніпуляваць сітуацыяй.

Аргкамітэт святкавання 25 сакавіка заклікае прадстаўнікоў грамадскіх і палітычных сілаў, культурніцкіх ініцыятываў на публічнае абмеркаванне пра фармат святкавання Дня Волі 2019.

Абмеркаванне пройдзе 7 сакавіка, у 11.30, офіс БСДП па папярэдняй дамове (кантактная асоба +375447405697 Вольга Быкоўская)

Юрый Губарэвіч, старшыня Руху «За Свабоду»

Ігар Барысаў, старшыня БСДП

Віталь Рымашэўскі, сустаршыня партыі БХД

Мікалай Казлоў, в.а. старшыні АГП

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #847 11.03.2019 18:13 @ ВР

    Пару абзацаў пра "фармат": https://belisrael.info/?p=18441

    "Шматтысячнае святкаванне БНР 100 атрымалася дзякуючы супольнаму намаганню ўсіх дэмакратычных сіл краіны"? Моцна сказана. Многія помняць, як гэта было, як 4 арганізацыі з 13 у аргкамітэце пайшлі на сепаратнае пагадненне з Мінгарвыканкамам... https://belisrael.info/?p=14481

Дзень Волі

Апошнія навіны