Навіны Навіны Беларусі

Райвыканкам правёў выяздное пасяджэнне ў Бярозаўцы пасля звароту сябраў Руху «За Свабоду»

Райвыканкам правёў выяздное пасяджэнне ў Бярозаўцы пасля звароту сябраў Руху «За Свабоду»

2470 Праглядаў Бярозаўка Ліда
Зварот з 55 подпісамі ў падтрымку ініцыятывы па змене заканадаўства «Аб зямлі», якую прасоўвае Рух «За Свабоду», стаў падставай для правядзення выязднога пасяджэння Лідскага райвыканкама ў Бярозаўцы.

Кампанію па падрыхтоўцы зменаў у зямельнае заканадаўства ў падтрымку ініцыятывы дэпутата Ганны Канапацкай Рух «За Свабоду» распачаў у чэрвені. Сярод асноўных прапановаў скарачэнне падставаў для канфіскацыі зямлі для дзяржаўных патрэбаў, зняццё забаронаў на здзелкі з участкамі, адмена абмежаванняў па іх іпатэцы і закладу права арэнды, выключэнне платы за заключэнне дамовы арэнды і магчымасці ў аднабаковым парадку зменаў памеру арэнднай платы.

Кампаніі ў падтрымку ініцыятывы праходзяць у Мінску і шэрагу рэгіёнаў. У Бярозаўцы пад зваротам былі сабраныя 55 подпісаў мясцовых жыхароў, якія актывісты Руху накіравалі ў райвыканкам і памочніку дэпутата Палаты прадстаўнікоў ад Дзятлаўскай выбарчай акругі.

«Ініцыятараў зварота запрасілі на сустрэчу 31 студзеня», — распавёў сайту Pyx.by сябра Руху «За Свабоду» Сяргей Пантус.

Па ягоных словах, заяўнікаў на сустрэчы прадстаўляў ён і журналіст Юрый Дзяшук, акрамя таго на паседжанні прысутнічалі пяць чалавек, сярод якіх прадстаўнікі райвыканкама і старшыня бярозаўскага гарсавета Валерый Яводзік. Сустрэча працягнулася пяць хвілінаў.

«Мы вас запрасілі, бо зварот з 55 подпісамі і мы павінны адрэагаваць, працаваць з грамадствам. Вы просіце падтрымаць заканадаўчую ініцыятыву і ацаніць законапраект», — абвесціў прадстаўнік райвыканкама.

Першы пункт, па ягоных словах, не ў іх кампетэнцыі. А ў абмеркаванні райвыканкам гатовы паўдзельнічаць, калі гэты дакумент, у адпаведнасці з новым заканадаўствам, будзе размешчаны на сайце Pravo.by.

«З аднаго боку, чыноўнікі адсправаздачыліся для галачкі: з актывістамі працуем. А з іншага, першы раз запрасілі на выязное паседжанне, калі такая тэндэнцыя працягнецца, будзе добра», — лічыць Сяргей Пантус.

Адзначым, што ў некалькіх рэгіёнах дэпутаты і выканкамы ужо адмовіліся рэагаваць на звароты з прапановай падтрымаць змены ў заканадаўства «Аб зямлі» і «Аб грамадскіх слуханнях», кампанію ў падтрымку якіх арганізаваў Рух «За Свабоду».

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны