Навіны Навіны Беларусі

Дэпутаты і выканкамы адмаўляюцца рэагаваць на звароты выбарцаў па змене заканадаўства

Дэпутаты і выканкамы адмаўляюцца рэагаваць на звароты выбарцаў па змене заканадаўства

2740 Праглядаў Баранавічы Салігорск
Дэпутаты і выканкамы пачалі адказваць на звароты з прапановай падтрымаць змены ў заканадаўства «Аб зямлі» і «Аб грамадскіх слуханнях», кампанію ў падтрымку якіх арганізаваў Рух «За Свабоду».

«Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, у сувязі з праблемамі, якія існуюць у сферы зямельных праваадносін, выступаем у падтрымку законапраекту, распрацаванага дэпутатам Ганнай Канапацкай пры падтрымцы Руху „За Свабоду“», — з такімі зваротамі звярнуліся сябры Руху «За Свабоду» да сваіх дэпутатаў і ў мясцовыя выканкамы.

У калектыўным звароце актывісты просяць мясцовыя ўлады выказаць пазіцыю адносна выкладзеных паправак і прыняць меры, накiраваныя на ўнясенне нормаў у заканадаўства аб зямлi i зямельным праве, у прыватнасці ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь «Аб зямлі».

Гарадскі каардынатар Руху «За Свабоду» ў Салігорску Уладзімір Шыла ў падтрымку ініцыятывы сабраў 45 подпісаў і зрабіў звароты — да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Андрэя Рыбака і Юліі Мурынай, у Салігорскі выканкам. Адказ прыйшоў пакуль толькі ад Рыбака.

«Ваш зварот пакінуты без разгляду па сутнасці», — паведаміў у адказ дэпутат А. Рыбак. І параіў звярнуцца ў Савет Міністраў.

Не гатовы займацца пытаннем і Баранавіцкі гарвыканкам. Адказ за подпісам намесніка старшыні Дзмітрыя Ціхно прыйшоў Брэсцкаму абласному каардынатару Руху «За Свабоду» Юрыю Казакевічу.

Ва ўстанове нагадалі, што заканадаўчай ініцыятывай у Беларусі валодаюць Палата прадстаўнікоў, Савет рэспублікі, Урад, а таксама 50 тысячаў беларусаў.

«Так як Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт не з’яўляецца ініцыятарам распрацоўкі праекта названага ў вашым звароце нарматыўнага прававога акта, вам неабходна перадаць сабраныя подпісы грамадзянаў у падтрымку змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь „Аб зямлі“ распрацоўшчыку законапраекта — а менавіта дэпутату Ганне Канапацкай», — заявіў Ціхно.

Кампанію па падрыхтоўцы зменаў у зямельнае заканадаўства ў падтрымку ініцыятывы дэпутата Ганны Канапацкай Рух «За Свабоду» распачаў у чэрвені. Сярод асноўных прапановаў скарачэнне падставаў для канфіскацыі зямлі для дзяржаўных патрэбаў, зняццё забаронаў на здзелкі з участкамі, адмена абмежаванняў па іхіпатэцы і закладу права арэнды, выключэнне платы за заключэнне дамовы арэнды імагчымасці ў аднабаковым парадку зменаў памеру арэнднай платы. Кампаніі ў падтрымку ініцыятывы праходзяць у Мінску і шэрагу рэгіёнаў (Магілёў, Салігорск, Орша, Бярозаўка, Баранавічы і г.д.).

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Змены ў заканадаўства

Апошнія навіны