Навіны Навіны Беларусі

Губарэвіч: Еўразвязу трэба сфармаваць «дарожную мапу» для Беларусі

Губарэвіч: Еўразвязу трэба сфармаваць «дарожную мапу» для Беларусі

2000 Праглядаў Брусэль
Сёння ў Еўрапарламенце прайшло паседжанне працоўнай групы Еўранэст па Беларусі. Рух «За Свабоду» на ім прадстаўляе старшыня арганізацыі Юрый Губарэвіч.

Асноўнай тэмай выступу лідара Руху быў актуальны стан развіцця стасункаў Беларусі з Расіяй і звязаныя з імі небяспецы.

"Сёння для Еўразвяза час сфармаваць "дарожную мапу" для Беларусі, у якую войдзе дапамога ў рэструктурызацыі і эканамічных рэформах пры ўмове правядзення палітычных. Гэта зручны час, каб пазбавіцца залежнасці ад Расіі", - падкрэсліў Губарэвіч.

Беларусь на паседжанні працоўнай групы Еўранэста прадстаўляюць Сяргей Калякін (старшыня партыі "Справядлівы свет"), Віталь Рымашэўскі (сустаршыня Партыі БХД), Ганна Канапацкая (дэпутат Палаты прадстаўнікоў), Ірына Вештард (намесніца старшыні БСДП), Анатоль Лябедзька (АГП), Аляксей Янукевіч (намеснік старшыні Партыі БНФ), Андрэй Дзмітрыеў (сустраршыня "Гавары праўду")

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны