Навіны Навіны Руху

У Брэсце канфіскаваны спецвыпуск бюлетэня «Не бойцеся!»

У Брэсце канфіскаваны спецвыпуск бюлетэня «Не бойцеся!»

5418 Праглядаў Брэст
Увечары 28 сакавіка ў Брэсце быў затрыманы міліцыяй праваабаронца, актывіст Руху «За Свабоду» Раман Кісляк.

Гэта адбылося на плошчы Леніна каля будынка Брэсцкага аблвыканкама, дзе ён распаўсюджваў сярод мінакоў спецвыпуск бюлетэня «Не бойцеся!» Камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» з патрабаваннем аб вызваленні арыштаваных пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня.

У пастарунку ў яго былі канфіскаваныя 45 асобнікаў — усе яшчэ нераздадзеныя. Кісляку таксама заявілі, што ён павінен здаць адбіткі пальцаў, але ён адмовіўся ад працэдуры дактыласкапіі. Выпусцілі праваабаронцу без складання пратаколу.

У інтэрв’ю Pyx.by Раман Кісляк сказаў, што будзе дамагацца вяртання канфіскаваных бюлетэняў: «А калі вернуць, то абавязкова іх распаўсюджу». Адзначым, што ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам на распаўсюджванне інфармацыі не трэба дазволу.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Страху няма!

Апошнія навіны