Навіны Навіны Беларусі

Дзень Волі павінны аб’яднаць усе палітычныя сілы Беларусі

Дзень Волі павінны аб’яднаць усе палітычныя сілы Беларусі

2274 праглядаў Мінск
Прайшло першае пасля пераабрання на справаздачна-выбарчай канферэнцыі паседжанне Рады Руху «За Свабоду».

Адным з пытанняў, якія разглядзелі сябры Рады, быў фармат правядзення Дня Волі 2019.

Бачанне Руху «За Свабоду» наступнае:

— мерапрыемства мусіць мець адкрыты, вулічны фармат;

— галоўная тэма — Незалежнасць Беларусі;

— канцэрты, выставы, канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы ў памяшканнях — гэта цудоўнае дапаўненне, але толькі акцыі на адкрытых пляцоўках могуць мабілізаваць вялікую колькасць людзей;

— сапраўднае свята можа атрымацца толькі тады, калі падрыхтоўка будзе ажыцяўляцца супольна ўсімі зацікаўленымі бакамі і па адным сцэнарыі.

Акрамя таго Рада прыняла ў шэраг арганізацыі 18 новых сябраў. Былі пераабраныя адказныя за вядзенне ўліку сябраў арганізацыі і адказны за падрыхтоўку прэміі Сырыцы. Свае паўнамоцтвы пацвердзілі Віталь Амяльковіч і Вольга Быкоўская адпаведна.

Гадавыя справаздачы перад Радай прадставілі каардынатар Руху ў Брэсцкай вобласці Юрый Казакевіч, у Мінскай — Віталь Амяльковіч і ў Мінску — Віктар Янчурэвіч. Таксама зацверджаны план працы арганізацыі на 2019 год. У 2019 годзе арганізацыя плануе правесці з’езд Моладзі Руху, шэраг адукацыйных мерапрыемстваў, удзельнічаць у праймерыз і іншых кааліцыйных мерапрыемствах.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны