Навіны Навіны Руху

Дзень Волі ў Баранавічах: кветкі да Крыжа ахвярам палітрэпрэсій (фота)

Дзень Волі ў Баранавічах: кветкі да Крыжа ахвярам палітрэпрэсій (фота)

3566 Праглядаў Баранавічы
У Дзень Волі 25 сакавіка, а 13 гадзіне, баранавіцкія партыйныя і грамадскія актывісты ўсклалі кветкі да Крыжа ахвярам палітычных рэпрэсій у скверы ля вуліц Пірагова і Смаленскай.

«Дзень 25 сакавіка паклаў пачатак нашай дзяржаўнасці. Калі б не было БНР, дык не было б і БССР, а таксама сёняшняй Рэспублікі Беларусь. Таму я лічу, што гэты дзень з’яўляецца найгалоўнейшым святам у гісторыі нашай краіны. Раней для ўрачыстага адзначэння гэтай даты мы здымалі залу ў Доме афіцэраў ці ДКТ. На жаль сёння мы вымушаны абмяжовацца толькі ўскладаннем кветак», — распавёў актывіст Руху «За Свабоду», старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ імя Ф.Скарыны Віктар Сырыца.

Актывісты накіраваліся на гарадскія могілкі ў Русіно, каб ускласці кветкі да магілаў тых, хто змагаўся за незалежнасць Беларусі, піша «Наша ніва».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Дзень Волі

Апошнія навіны