Навіны Навіны Беларусі

Улады дазволілі ўсталяванне помніка Юліусу Столе

Улады дазволілі ўсталяванне помніка Юліусу Столе

3692 праглядаў Бярозаўка
Міністэрства культуры адобрыла з’яўленне ў Бярозаўцы помніка заснавальніку шклозавода «Нёман» Юліусу Столе. Гэтай ініцыятывай займаюцца мясцовыя актывісты, у тым ліку Руху «За Свабоду».

«Разглядзеўшы лісты Бярозаўскага гарадскога выканаўчага камітэта, Міністэрства культуры падтрымлівае ідэю стварэння і ўсталёўцы памятніка Ю.А. Столе ў г. Бярозаўка за кошт пазабюджэтных (спонсарскіх) сродкаў», — сказана ў лісце за першага намесніка міністра І. Дрыгі.

Па словах чыноўніка, з улікам значэння асобы Столе для гісторыі рэгіёну ведамства лічыць, што трэба правесці конкурс эскізных праектаў помніка з уключэннем у журы прадстаўнікоў Рэспубліканскага мастацка-экспертнага савета па манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву.

«Мы ведалі, што дзяржаўная машына працуе марудна, таму хуткага адказу не чакалі. Так яно і выйшла. Тым не менш, станоўчы адказ міністэрства мы вітаем і распачынаем другі этап нашай ініцыятывы — збор сродкаў на сам помнік», — пракаментаваў рашэнне сябра Руху «За Свабоду» Вітольд Ашурак.

Збор сродкаў ідзе на краўдфандынгавай платформе «Талака».

Па ягоных словах, асоба Юліюса Столе для яго — гэта сімвал паспяховага прадпрымальніка, які рэалізаваў свой патэнцыял, у выніку чаго з’явіўся цэлы горад працавітых, амбітных і актыўных людзей — Бярозаўка.

З ініцыятыўнай групай, якая займаецца ўсталёўкай помніка Столе, сустракалася і прапраўначка Юліюса Столе Вольга Рачыньская.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны