Навіны Беларусь і Свет

Губарэвіч: Гэта не заклік да стварэння новай структуры

Губарэвіч: Гэта не заклік да стварэння новай структуры

3196 Праглядаў
Намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч патлумачыў для “Народнай волі” заяву Аляксандра Мілінкевіча пра неабходнасць фармавання скансалілаванага цэнтра дэмакратычных сілаў.

- Не маецца на ўвазе стварэнне нейкай новай структуры альбо кааліцыі, - падкрэсліў Губарэвіч. - Гаворка ідзе толькі пра кансалідацыю дэмакратычных сіл з мэтай выпрацоўкі і наступнага прыняцця адзінай стратэгіі дзеяння. Гэтая кансалідацыя можа адбывацца шляхам перамоў, нейкіх супольных пасяджэнняў супольных груп і гэтак далей. Карацей, гэта хутчэй працэс, чым новая структура.

- Маюцца на ўвазе перамовы з уладамі ці паміж самой апазіцыяй?

- У першую чаргу паміж апазіцыяй, каб прыйсці да нейкай супольнай думкі, а пасля ўжо могуць быць перамовы і з уладай, калі ўсе пагодзяцца менавіта на такі варыянт. Але перамовы з уладай - не самамэта. Галоўная задача -дасягненне згоды ў беларускім грамадстве і перамены, якія даўно наспелі ў грамадстве. Думаю, з боку ўлады таксама ёсць адчуванне, што сітуацыя ў Беларусі цяпер не самая лепшая і яе трэба мяняць.

- Цікава, нехта ўжо адгукнуўся на ініцыятыву Мілінкевіча?

- Працэс перамоўны ідзе, прычым дастаткова шырока, з удзелам прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і арганізацый, якія ўваходзяць у Нацыянальную платформу форуму “Усходняе партнёрства”. Таксама ў гэтым працэсе бяруць удзел структуры кааліцыі “Беларускі выбар” (Беларуская партыя “Зялёныя”, аргкамітэт па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу, Партыя БНФ і інш.). Прадстаўніцтва даволі шырокае. Наколькі я ведаю, вышэйпералічаныя арганізацыі ўжо вядуць канкрэтную працу. Таксама аб сваім намеры далучыцца выказваюцца іншыя арганізацыі, якія ўваходзяць у Каардынацыйную раду дэмакратычных сіл.

- Але літаральна на пачатку студзеня прадстаўнікі беларускай апазіцыі падпісаліся пад адмысловай дэкларацыяй. Яны разам збіраліся дабівацца вызвалення палітвязняў, спынення вобыскаў, абяцалі ладзіць сумесныя інфармацыйныя кампаніі і сумесна рыхтавацца да выбараў. Калі апазіцыя можа аб’яднацца вакол гэтых пунктаў, навошта патрэбны нейкі новы кансалідаваны цэнтр?

- Дэкларацыя не прадугледжвае нейкіх далейшых крокаў дзеля змены сітуацыі. Неабходна выпрацоўваць супольную стратэгію. І заклік Мілінкевіча — гэта заклік да яднання, да супольнай пазіцыі, да агульнага пункту гледжання. А не да стварэння новай структуры...

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны