Навіны Навіны Беларусі

ЕНП прыняла рэзалюцыю па Беларусі

ЕНП прыняла рэзалюцыю па Беларусі

3328 Праглядаў
Еўрапейская народная партыя асудзіла парушэнні свабоды інтэрнэту і слова ў Беларусі і заклікала беларускія ўлады неадкладна спыніць ціск на незалежныя СМІ, а Еўрасаюз перагледзець прыярытэты дыялогу з Беларуссю.

Гэтыя патрабаванні ўтрымліваюцца ў рэзалюцыі, прынятай сёння ў Хельсінкі на кангрэсе ЕНП. Дакумент быў падрыхтаваны правацэнтрысцкай кааліцыяй.

У ЕНП звярнулі ўвагу на крытычны рост ціску на дэмакратычны рух у Беларусі, парушэнні правоў чалавека і складаную сітуацыю для апазіцыі, незалежных прафсаюзаў, грамадзянскай супольнасці, журналістаў і іншых абаронцаў свабоды.

Партыя таксама заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітзняволеных, перагледзіць прысуд лідарам Прафсаюзу РЭП, спыніць пераслед журналістаў па так званай «справе БелТА», выканаць свае абавязкі ў галіне свабоды аб’яднанняў, свабоды слова і сходаў.

«У сувязі з тым, што ў Беларусі стала пагаршаецца сітуацыя са свабодай слова і правамі чалавека ЕНП заклікае Еўрапейскі парламент і Еўрапейскую камісію ў тэрміновым парадку прыняць неабходныя меры, у тым ліку перагледзець прыярытэты супрацоўніцтва з Беларуссю, а таксама разгледзець дадатковыя магчымасці для абароны правы чалавека ў Беларусі», — паведамляецца ў рэзалюцыі.

ЕНП лічыць неабходным перафарматаваць дыялог з Беларуссю, звязаўшы яго з пытаннем выканання правоў чалавека, рэформай выбарчага права і праваахоўнай сістэмы.

«Прыняццё рэзалюцыі на Кангрэсе ЕНП мае важнае значэнне, бо гэта партыя фактычна вызначае палітыку ЕС і гэта ўказвае на тое, што апошнія рэпрэсіі супраць журналістаў і прафсаюзных лідараў не застануцца па-за ўвагай», — пракаментаваў рэзалюцыю старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, які прысутнічае на кангрэсе.




Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны