Навіны Навіны Руху

«На тыдні» з Аляксандрам Мілінкевічам: Нам патрэбныя свае Юліі Цімашэнкі

«На тыдні» з Аляксандрам Мілінкевічам: Нам патрэбныя свае Юліі Цімашэнкі

3132 праглядаў
Лідар Руху «За Свабоду» вызначае на Pyx.by, на ягоны погляд, самыя значныя падзеі прамінулага тыдня, якія тычацца Беларусі. Па адной са знакамі «плюс» і «мінус».

Негатыў

Гэта тое, як сёлета быў адзначаны Дзень волі. Акцыя ўяўляла сабой усяго толькі сціплае і не вымагаючае дазволаў ускладанне кветак да помнікаў класікаў беларускай літаратуры, аднак цэнтр Мінска быў неадэкватна яе фармату ачэплены міліцыянтамі і ў форме, і ў цывільным.

На жаль, і дэмакратычныя сілы абралі дзіўнаваты «кветкавы» фармат святкавання 25 Сакавіка ў розных месцах. Прычым у апошні момант, калі справакавалі забарону акцыі ўладамі праз загадзя непрахадную заяўку што тычыцца яе маршруту і калі не здолелі дамовіцца паміж сабой наконт агульнага сцэнару.

Пазітыў

Браў удзел у нефармальным Саміце Еўрапейскай народнай партыі, на які з’ехаліся альбо кіраўнікі многіх краінаў, уваходзячых і не ўваходзячых у ЕС, альбо лідары тамтэйшых апазіцый. Кампанія была такая: Меркель, Рампэй, Туск, Барозу, Бузэк, Філон, Рэйнфельт, Шварцэнберг, Саакашвілі, Цімашэнка...

Вельмі цёплую сустрэчу з Юліяй Цімашэнкай адзначу асобна: дынамічная і валявая жанчына, добра трымаецца, нягледзячы на пераслед цяперашняй улады ва Ўкраіне. Нам вельмі не хапае такіх прыгожых і з лідарскімі якасцямі жанчын на першых ролях у палітыцы. Яны часцяком маюць талент генераваць новыя ідэі і слушныя падыходы, дэманстраваць прыклад мэтанакіраванасці многім мужчынам-палітыкам.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны