Навіны Навіны Беларусі

У Баранавічах адкрыўся беларускі клас

У Баранавічах адкрыўся беларускі клас

3215 Праглядаў Баранавічы
У лепшай адукацыйнай установе Баранавіч — гімназіі № 4 — адкрыўся беларускі клас з 11 чалавек. Бацькам спатрэбілася 2 гады, каб насуперак жаданню чыноўнікаў і самога дырэктара гімназіі гэты клас адкрыць.

Пра першыя школьныя дні беларускага класа, якому першы год прыйдзецца вучыцца па-беларуску пакуль што ў дзіцячым садочку, расказвае гераічная мама трох беларускамоўных дачок і сябра Руху "За Свабоду" Таццяна Малашчанка. За навучанне па-беларуску яна змагалася за ўсіх траіх:

– Уражанняў вельмі шмат, канешне ж. Настаўніцу далі вельмі добрую, як сказаў дырэктар – лепшую. Дадаткова з беларускай філалогіяй да той, што дазваляе працаваць у малодшых класах. Плюс тое, што яна добрая і падабаецца дзецям. Настаўніцу ангельскай мовы таксама далі тую, што добра валодае беларускай мовай, лепшую настаўніцу.

Паводле Таццяны Малашчанкі, што тычыцца метаду распаўсюджвання беларускіх класаў, ён толькі адзін: зрабіць класы ў добрых школах, з добрымі настаўнікамі і ўмовамі навучання. Набіраць туды дзяцей штогод і не ставіць бацькам умоў. І гэтыя класы будуць існаваць і напаўняцца дзецьмі.

Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны