Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч узяў удзел у Саміце ЕНП за зачыненымі дзвярыма

Мілінкевіч узяў удзел у Саміце ЕНП за зачыненымі дзвярыма

3150 Праглядаў
24 сакавіка ў Бруселі адбыўся нефармальны Саміт Еўрапейскай народнай партыі, на які з’ехалася палітычная эліта кантыненту: у тым ліку гэта кіраўнікі многіх краінаў, уваходзячых і не ўваходзячых у ЕС, альбо лідары апазіцый.

У кампаніі з Меркель, Рампэем, Тускам, Барозу, Бузэкам, Філонам, Рэйнфельтам, Шварцэнбергам, Саакашвілі ды іншымі вядомымі еўрапалітыкамі ўдзел у саміце ўзяў і лідар беларускага Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

У закрытым фармаце абмяркоўваліся галоўныя праблемы на сённяшні дзень у Еўропе і па-за ёй, дзе мае інтарэс ЕС, і прымаліся пэўныя прынцыповыя рашэнні.

У прыватнасці, абмяркоўваліся сітуацыі ў Лівіі, Беларусі, Партугаліі, праблема аварыі АЭС у Японіі.

У інтэрв’ю Pyx.by Аляксандр Мілінкевіч, зважаючы на закрытасць пасяджэння, паведаміў толькі пра падыходны трэнд лідараў вядучых краін ЕС: «Там будуць цвёрда трымацца маральнай пазіцыі. Адносіны беларускіх уладаў з ЕС замарожаныя да спынення рэпрэсій і вызвалення палітвязняў. Пасля гэтага стасункі маюць нанова будавацца паводле „дарожнай мапы“: крок за крок. Не выключаныя і эканамічныя санкцыі, а персанальныя візавыя будуць пашырацца».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны