Навіны Навіны Беларусі

Запрацаваў сайт кампаніі «Страху няма!»

Запрацаваў сайт кампаніі «Страху няма!»

4278 Праглядаў
На ім будуць выстаўляцца конкурсныя працы, навіны ды іншы кантэнт, які адпавядае ідэі кампаніі.

Сайт кампаніі «Страху няма!» накіраваны на тое, каб максімальна паспрыяць дасягненню яе мэтаў. Інтэрнэт-рэсурс задуманы як камунікатыўная і кансалідуючая пляцоўка прыхільнікаў дэмакратычных зменаў у краіне. Акрамя конкурсных прац, якія можна будзе абмяркоўваць і ацэньваць, на сайце размяшчаюцца навіны, што сведчаць пра выпадкі ўдалага грамадзянскага супраціву аўтарытарнай уладзе, уласна ўмовы конкурсу, кантактная інфармацыя ды іншае.

Нагадаем, прэзентацыя кампаніі «Страху няма!» адбылася 3 сакавіка. Яе праводзіць ініцыятыва"Беларускі выбар«, у якую ўваходзяць Рух «За Свабоду», Саюз «За мадэрнізацыю», Партыя БНФ, Беларуская партыя «Зялёныя», аргкамітэт па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу.

Ідэя кампаніі «Страху няма» у тым, што, нягледзячы на ўсе рэпрэсіі, грамадства не баіцца трымацца сваіх поглядаў і інтарэсаў і робіцца ўсё больш гатовым іх адкрыта выказваць і абараняць. Кожны робіць дзейсніць маленькі подзвіг. Нават калі чалавек заўсёды размаўляе па-беларуску, носіць бел-чырвона-белую стужку на працы ці вучобе, не баіцца адкрыта выказваць сваю думку ў публічных дыскусіях — гэта ўсё прыватныя маленькія крокі да агульнай вялікай мэты.

Мэта кампаніі — разбурэнне атмасферы страху ў грамадстве, стварэнне настрою салідарнасці і адзінства, раскрыццё творчага патэнцыялу ўдзельнікаў, кансалідацыя прыхільнікаў перамен на глебе агульнай перамогі над страхам, які прадукуе дыктатура.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Страху няма!

Апошнія навіны