Навіны Навіны Беларусі

Актывіста Руху «За Свабоду» аштрафавалі за вахту ля Курапатаў у дзень нападу аховы Зайдэса

Актывіста Руху «За Свабоду» аштрафавалі за вахту ля Курапатаў у дзень нападу аховы Зайдэса

2353 праглядаў Гомель
Барыс Анікееў быў аштрафаваны сёння на 8 базавых велічыняў гомельскім судом за непадпарадкаванне міліцыі ў дзень канфлікту абаронцаў Курапатаў з аховай аднаго з уладальнікаў рэстарана «Паедзім паядзім» Леаніда Зайдэса.

Нагадаем, што ужо каля 2 месяцаў каля рэстарана «Паедзім паядзім» праходзіць курапацкая вахта, удзельнікі якой пратэстуюць супраць працы ўстановы ў ахоўнай зоне мемарыялу. 14 ліпеня ахова Зайдэса на чале з ім самім прымяніла фізічную сілу супраць актывістаў, міліцыя ніяк на канфлікт не адрэагавала.

«14 ліпеня я знаходзіўся не каля рэстарана, ён там незаконна пабудаваны, а ў Курапатах, месцы пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў», — удакладніў сябра Руху «За Свабоду» Барыс Анікееў пад час судовага працэсу.

Ён падкрэсліў, што актывісты не выпускалі машыну, якая незаконна заехала на тэрыторыю рэстарана («кабака НКВД», падкрэсліў актывіст) праз зялёную зону. «Калі выскачыла ахова і пачалі нас біць, міліцыянты смяяліся», — падкрэсліў Анікееў. Актывіст Руху сваю віну не прызнаў.

Тым не меней, суддзя Чыгуначнага раёна Гомеля Яўген Шаршнёў прызнаў актывіста вінаватым у непадпарадкаванні міліцыі і аштрафаваў Анікеева на 8 базавых велічыняў (196 рублёў).

Барыс Анікееў адзначыў, што плануе абскардзіць рашэнне суда.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны