Навіны Навіны Руху

Міліцыянты ціснуць на сваякоў актывіста

Міліцыянты ціснуць на сваякоў актывіста

5153 праглядаў Бярозаўка
Тэлефонныя званкі ад супрацоўнікаў сілавых структур атрымалі старэйшы брат і маці актывіста Руху «За Свабоду» з Бярозаўкі Івана Дзяшука.

Праваахоўнікі патрабуюць, каб сваякі актывіста паўплывалі на яго і змусілі вярнуцца ў Бярозаўку. Між тым, тэлефанаваць на ягоны нумар яны чамусьці не адважваюцца.

Іван Дзяшук выбраўся ранкам у Мінск па сваіх справах на асабістым аўто. Актывіст мяркуе, што мясцовая міліцыя апасаецца яго актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 25 Сакавіка.

Увага міліцыянтаў да актывіста на Дзень Волі падвышаецца штогод: летась каля пад’езда дома Івана Дзяшука ўначы на 25 сакавіка дзяжурыла міліцэйская «Газэль».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Дзень Волі

Апошнія навіны