Навіны Навіны Руху

Бацькі Ліхавіда патрабуюць пакараць міліцыянта за хлуслівае сведчанне

Бацькі Ліхавіда патрабуюць пакараць міліцыянта за хлуслівае сведчанне

2563 праглядаў Мінск
Як выявілася, міліцыянт Аляксандр Багданаў не бачыў, што рабіў прыхільнік Руху «За Свабоду» і не затрымліваў апазіцыянера, аднак, склаў на яго адміністрацыйны пратакол.

Бацькі актывіста Руху «За Свабоду» Мікіты Ліхавіда настойваюць на прыцягненні да адказнасці міліцыянта, які складаў на маладзёна адміністрацыйны пратакол за удзел у акцыі 19 снежня.

Як высветлілася на судовым працэсе, міліцыянт Аляксандр Багданаў не бачыў, што рабіў прыхільнік Руху «За Свабоду» і не затрымліваў апазіцыянера. Аднак склаў на яго адміністрацыйны пратакол. Па гэтым пратаколе Ліхавід адбыў спачатку арышт, а потым быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

— Доказная база — нуль, усё развальваецца на вачах.

Маці зняволенага гаворыць, што з улікам непраўдзівых сведчанняў Мікіту мусіць быць вынесены выключна апраўдаўчы вырак. Па словах Алены Ліхавід, на судовым працэсе яе сын трымаўся вельмі бадзёра, хоць адбітак турмы, безумоўна, заўважны — абстрыжаная галава і незвычайна бледная скура.

Паводле Радыё Рацыя

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны