Навіны Навіны Беларусі

Улады забаранілі ў Лідскім раёне адзначэнне 155-годдзя паўстання 1863 года

Улады забаранілі ў Лідскім раёне адзначэнне 155-годдзя паўстання 1863 года

2166 Праглядаў Ліда Бярозаўка
Актывісты, у тым ліку сябры Руху «За Свабоду», завяршылі ўсталёўку памятнага знака ў гонар паўстанцаў 1863 года ў Лідскім раёне, 29 ліпеня там павінна была адбыцца цырымонія адкрыцця і мерапрыемствы ў гонар 155-годдзя паўстання.

«Заяўнікам мерапрыемства выступаў Станіслаў Суднік. Яму прыйшла 23 ліпеня пісьмовая адмова, дзе ёсць проста спасылка на 23.34 КоАП (Парушэнне парадку ці правядзення арганізацыі масавых мерапрыемстваў)», — распавёў сайту Pyx.by сябра Руху «За Свабоду» Сяргей Пантус.

Ён лічыць, што гэта адмова з серыі «таму, што могуць». «Сёння была накіраваная скарга на гэтае рашэнне і вусна патлумачылі, што адмовілі, бо была няправільна складзеная заяўка. Прыдраліся да фармальнасцяў», — дадаў Пантус. Актывіст Руху «За Свабоду» адзначыў, што на сёння было вырашана перанесці мерапрыемства на 5 жніўня.

«155 год паўстанню і ў год малой радзімы мясцовыя ўлады паступілі проста непрыгожа па-чалавечы. З 1995 года на гэтым месцы праходзілі мерапрыемствы, ксёндз праводзіў службу, усе маліліся, усё было годна. Чаго яны зараз упёрліся, не ведаю», — заключыў Сяргей Пантус.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны