Навіны Навіны Руху

З Днём Волі, Беларусы!

З Днём Волі, Беларусы!

3598 Праглядаў Мінск
Актывісты Руху «За Свабоду» віншуюць суайчыннікаў з 25 Сакавіка.

93 гады таму, 25 сакавіка 1918 года, найлепшыя сыны і дочкі нашае зямлі зрабілі мужны крок і заявілі ўсяму свету пра жаданне і права беларусаў мець сваю вольную незалежную дэмакратычную дзяржаву — Беларускую Народную Рэспубліку.

Сваёй самаахвярнай працай на карысць Айчыны заснавальнікі БНР ды іхнія паслядоўнікі заклалі падмурак незалежнасці нашай краіны. Гісторыя паказала, што яны выявілі волю мільёнаў беларусаў.

Цягам трагічнага 20-га стагоддзя наш народ марыў пра сваю дзяржаву. У 1991 годзе незалежнасць Беларусі была адноўлена. Аднак толькі беcпасярэдняя воля народу, выражаная ў актыўным чыне, здольная стварыць трывалую дзяржаву.

Сёння ўсім нам належыць шанаваць дасягненні нашых вялікіх продкаў і працаваць далей дзеля Свабоды, Незалежнасці, Нацыянальнага Адраджэння і росквіту нашай любай краіны.

Зробім так, каб светлае свята 25 Сакавіка прыйшло ў кожны беларускі дом і сям’ю. Пакажам моц беларускага духу і веры! Ушануем памяць лепшых прадстаўнікоў Беларусі.

Са святам вас, шаноўныя беларусы! Наш час прыйдзе, і свабода пераможа! Незалежная, еўрапейская, дэмакратычная, заможная Рэспубліка Беларусь будзе ўвасабленнем ідэалаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Жыве Беларусь!

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Дзень Волі

Апошнія навіны