Навіны Навіны Беларусі

Губарэвіч: Рух «За Свабоду» занепакоены вобшукам у Ліпая

Губарэвіч: Рух «За Свабоду» занепакоены вобшукам у Ліпая

1811 Праглядаў Мінск
Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю праводзіць сёння вобшук дома ў гаспадара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая.

Як вядома ад праваабронцаў з ПЦ «Вясна», следчыя дзеянні праводзяцца у межах раследавання крымінальнай справы, але іншай інфармацыі пакуль няма.

«Мы выказваем занепакоенасць з нагоды такіх дзеянняў беларускіх уладаў», - пракаментаваў падзеі старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Палітык расцаніў такія дзеянні як праявы ціску на вольныя медыя, адзначыўшы, што БелаПАН – гэта адзінае незалежнае інфармацыйнае агенцтва ў Беларусі. Губарэвіч нагадаў, што менавіта БелаПАН быў генеральным спонсарам святкавання 100-годдзя БНР у Мінску.

«Нейкія версіі будаваць пакуль рана. Мы будзем сачыць за развіццём падзеяў», - падкрэсліў лідар Руху.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны