Навіны Навіны Беларусі

Міліцыя правяла размову з Ашуркам па скарзе камуністаў за акцыю ля помніка Леніна

Міліцыя правяла размову з Ашуркам па скарзе камуністаў за акцыю ля помніка Леніна

2468 Праглядаў Бярозаўка
Прадстаўнікі незарэгістраванай Беларускай камуністычнай партыі працоўных запатрабавалі ад уладаў пакараць сябра Руху «За Свабоду» Вітольда Ашурка за прынесены да помніка Леніна вянок з чарапамі.

У лістападзе 2017 года Ашурак адзначыў 100-годдзе рэвалюцыі 1917 года, калі прынёс вянок з чарапамі і калючым дротам да помніка Леніна ў Бярозаўцы. Справу пра дробнае хуліганства спынілі праз адсутнасць складу правапарушэння.

Гэтае рашэнне не задаволіла прадстаўнікоў камуністычнай суполкі, якія звярнуліся да прадстаўнікоў уладаў з шэрагам скаргаў. У сакавіку пасля працяглай перапіскі ў тым ліку і Генпракуратай камуністы звярнуліся з адкрытым зваротам да Аляксандра Лукашэнкі «Пра небяспечнае патуранне праваахоўных органах у адносінах да факта апаганьвання помніка Леніна».

«Улічваючы, што вышэйзгаданы акт вандалізму і патуранне яму, як паказваюць падобныя факты ў суседніх дзяржавах, здольныя выклікаць грамадскую нестабільнасць, якая можа быць выкарыстана дэструктыўнымі антыбеларускімі сіламі, звяртаемся да вас з прапановай аб прыняцці неабходных мер, каб, як сам факт дадзенага правапарушэння, так і бяздзейнасць праваахоўных органаў, атрымалі адэкватную ацэнку, вінаватыя былі пакараныя і тым самым былі створаны ўмовы для выключэння падобнага ў далейшым», — сказана ў адкрытым звароце. Да яго былі прыкладзеная перапіска з рознымі органамі на 16 лістоў.

Увечары 13 чэрвеня да Вітольда Ашурка прыйшоў участковы, каб паразмаўляць па факце гэтага звароту. «Загадалі правесці са мною размову, наконт „неэтычнасці“ майго ўчынку», — распавёў сайту Pyx.by Вітольд Ашурак.

Па ягоных словах, «участковы проста выканаў загад свайго кіраўніцтва». «Прапаноўваў падпісаць паперу аб правядзенні размовы, але быў гатовы і не пакрыўдзіўся на адмову падпісвацца. Загад прыйшоў з Генпракуратуры», — дадаў актывіст Руху «За Свабоду».

«Я рады, што прымусіў нервавацца нашчадкаў бальшавіцкіх гангстараў, якім не спадабалася як я адзначыў 100-годдзе іх тэрарыстычнага акту», — заключыў Ашурак.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #739 17.06.2018 17:48 @ Леанід

    вянок -- правільна, бо іх вычварэнская ідэалогія спачыла. Дротам яны аплялі усю краіну. А чарапы -- людзей? жывёл? ці сувеніры?

Апошнія навіны