Навіны Навіны Беларусі

Міліцыя не знайшла падставаў абвінавачваць актывіста Руху «За Свабоду» ў абразе прэзідэнта

Міліцыя не знайшла падставаў абвінавачваць актывіста Руху «За Свабоду» ў абразе прэзідэнта

2927 Праглядаў Гомель
Па выніках праверкі міліцыя вырашыла не ўзбуджаць крымінальную справу па абразе прэзідэнта супраць гомельскага актывіста Руху «За Свабоду» Барыса Анікеева.

Нагадаем, пра магчымую крымінальную справу па гэтым артыкуле стала вядома ў сакавіку. Тады ў дом актывіста ўламіліся міліцыянты і яго затрымалі. Па іх інфармацыі, абраза была ў адным з допісаў у Facebook Барыса Анікеева (калажы «Казачныя жывёлы»), на якім былі выявы звяроў і Лукашэнкі і які актывіст прадубляваў з мінулагодніх успамінаў.

«Па выніках правядзення праверкі ў адносінах вас было прынятае рашэнне ў адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па п.2 ч.1 арт. 29 УПК Рэспублікі Беларусь», — сказана ў лісце з РАУС Чыгуначнага раёна Гомеля за подпісам начальніка аддзела І.Н. Цімашэнкі.

Нагадаем, што спробы абвінаваціць у абразе прэзідэнта былі і супраць іншых сяброў Руху «За Свабоду»: Дзяніса Рабянка з Калінкавічаў, Паўла Спірына з Мінска. Але на сёння ніводнай з гэтых справаў хада не дадзеная.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны